31-гадовая жанчына з бразільскага горада Жундзіаі падала пазыўную заяву на свайго партнэра.
Падставай такога радыкальнага кроку сталася акалічнасьць, што ейны партнэр не задавальняе яе ў сэксе. Атрымаўшы аргазм, як адзначае жанчына, ён не клапоціцца пра ейнае сэксуальнае задавальненьне. Мясцовыя прадстаўнікі ўлады, а менавіта паліцэйскія, якім жанчына ўручыла сваю скаргу, былі вельмі “зьдзіўленыя”. Аднак, яны былі вымушаныя дзейнічаць па закону – прынялі скаргу і належным чынам зарэгістравалі. Прэс-сакратар гарадзкой паліцыі заявіў, што ўсе фармальнасьці выкананыя і ў справа будзе разглядацца судом.