Мэр Лёндана Кэн Лівінгстон унёс прапанову аб увядзеньні з 2009 года новага падатку для ўладальнікаў джыпаў, а таксама пазбавіць уласьнікаў названых аўтамабіляў зьніжак на ўезд у гістарычную частку гораду.
Па меркаваньні мэра, джыпы больш за іншыя аўтамабілі забруджваюць атмасфэру сталіцы Злучанага Каралеўства. Акрамя падатку на валоданьне джыпу муніцыпальныя ўлады плянуюць пазбавіць уласьнікаў джыпаў, шмат зь якіх жывуць у цэнтральных раёнах Лёндану, 90% зьніжкі на ўезд у гістарычную частку цэнтра горада.
Атрыманыя сродкі ўлады Лёндану плянуюць выдаткаваць на барацьбу з дарожнымі пробкамі сталіцы.
www.zakon.kz