Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
30 Чэр 07.02  Предлалгаем вашему вниманию очень интересный проект.

06 Трв 07.44  Техника скоростного управления автомобилем

15 Сак 17.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

15 Сак 15.48  моўныя ляпы

08 Снж 11.58  Працоўны кантракт: за ці супраць?

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Tымчасам - 12.11.2006 | Усе навiны
Новазэляндзкім студэнтам дазволілі выкарыстоўваць “мову СМС” на экзамэне

Новазэляндзкім студэнтам дазволілі выкарыстоўваць “мову СМС” на экзамэне

Новая Зэляндыя стала першай краінай у сьвеце, якая афіцыйна дазволіла вучням старэйшых клясаў выкарыстоўваць падчас пісьмовых дзяржаўных экзамэнаў папулярную сярод моладзі “мову скарачэньняў”, якая традыцыйна выкарыстоўваецца ў тэлефонных смс і электронным ліставаньні. Гэты неадназначны крок новазэляндзкіх уладаў выклікаў гарачыя дыскусіі паміж прыхільнікамі рэфармаваньня ангельскай мовы і аматарамі клясычнага правапісу.

“Падчас агульнанацыянальных выпускных экзамэнаў, якія адбудуцца ў сьнежні, вучні старэйшых клясаў змогуць выкарыстоўваць у сваіх пісьмовых працах звыклыя для іх нормы скарачэньня txt (Text), cu (See you), а таксама замяняць кароткімі сымбалямі асобныя сугучныя словы - знак "+" заместа саюза "і", лічба 2 замест прыназоўніка  "to" і г.д.", - пазначаецца ў афіцыйным паведамленьні Кваліфікацыйнай камісіі Новай Зэляндыі. Пры гэтым, аднак, падкрэсьліваецца, што “выкарыстаньне вышэйазначаных словаў-замяняльнікаў дапускаецца адно ў тым выпадку, калі пры іх дапамозе вучні змогуць зразумела і недвухсэнсоўна выказаць сваю думку”. Але новаўвядзеньне мае і свае абмежаваньні. Гэтак яно не распаўсюджваецца на выпускны экзамэн з пісьмовай ангельскай мовы, “падчас якога трэба прадэманстраваць атрыманыя за гады навучаньня багаты лексычны запас і навыкі выкарыстаньня мэтафараў”.

Па словах прэзыдэнта Новазэляндкай асацыяцыі настаўнікаў старэйшых клясаў Дэбі Тэ Ўайт, рэвізія нормаў здачы экзамэнаў, не зважаючы на экстравагантнасьць, ёсьць вельмі своечасовай. “Мова СМС і электроннага ліставаньня настолькі трывала ўвайшла ў жыцьцё тысячы падлеткаў па ўсёй краіне, што настаўнікі самі часта зьвяртаюцца да запазычаньняў у сваіх вучняў падчас тлумачэньняў у клясе. Асабліва гэта выяўляецца  ў выкарыстаньні агульнапрынятых скарачэньняў пры напісаньні тэкстаў на школьнай дошцы”, - адзначыла старшыня Асацыяцыі.

Яе пункт гледжаньня падзяляюць і некаторыя філёлягі. “Мова ёсьць жывым арганізмам. Мова скарачэньняў зьяўляецца адным з найбольш значных сымбаляў эпохі кампутарызацыі, і не зьвярнуць на яе ўвагу значыць адстаць ад разьвіцьця. Ангельская мова толькі папоўніцца новымі словамі, а ні ў якім разе ня ўстане на шлях дэградацыі, як прадказваюць некаторыя лінгвісты”, - адзначыў новазэляндкі спэцыяліст Дэніс Піят.

Пазыцыю жа супраціўнікаў новаўвядзеньня выказаў адзін з распрацоўнікаў нацыянальнай Інтэрнэт-прасторы Філ Стывэнс. Ён накіраваў у Кваліфікацыйную камісію Новай Зэляндыі паведамленьне, у якім, у прыватнасьці, гаворыцца: “Падаецца, што вы жартуеце. Ці вы нешта палілі?”. На мове скарачэньняў, якую выкарыстоўвай праграміст, гэта выглядае наступным чынам: : "NZQA u must b joking. Or r u smoking sumthg?".

 

РиаНовости



   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!