Міністэрства ўнутраных справаў Ізраілю вынайшла цікавы спосаб барацьбы з карупцыяй у муніцыпалітэтах: супрацоўнікі муніцыпалітэту будуць забавязаныя сплачваць сумы растратаў з уласнай кішэні.
У адпаведнасьці з аўдытарскай праверкай, мэр Іцках Ахаён ды ягоныя падпарадкаваныя парушылі шэраг законаў ды інструкцыяў Міністэрства ўнутраных справаў. Сваімі парушэньнямі мескаму бюджэту была нанесеная шкода, памер якой складае каля 120 мільёнаў шэкеляў. Таму, мэру Іцкаху Ахаёну і шэрагу яго падпарадкаваных неабходна будзе вярнуць гэтую суму ў бюджэт.
Акрамя таго, аналягічныя аўдытарскія праверкі дзейнасьці муніцыпальных ворганаў пачатыя і ў дачыненьні да іншых рэгіёнаў краіны - Эйляту ды Нахарыі.
