Брытанскі судзьдзя зьмякчыў пакараньне пасьля таго, як падсудны расплакаўся падчас судовага разьбіраньня.
Дэніэл Хардмэн быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі за тое, што кінуў шклянку ва ўладальніка бару. Аднак, як толькі асуджаны пачуў вырак, ён расплакаўся ў залі судовага паседжаньня. Судзьдзя Кларк пасьля таго, як пабачыў сьлёзы асуджанага, зьмяніў вырак на 200 гадзінаў прымусовай працы ды 500 фунтаў маральнай кампэнсацыі ўладальніку бара. Паводле словаў судзьдзі, зьмяненьне прысуду было выклікана тым, што ён пабачыў сапраўднае пакаяньне асуджанага Дэніэла Хардмэна.