Італійская дзяржаўная рада забараніла ўсім тэлевізійным каналам выпускаць у дзённы этэр рэклямныя праграмы магаў, хірамантаў, лекавальнікаў ды астролягаў.
У адпаведнасьці з прынятым рашэньнем рэклямныя праграмы ды перадачы магаў, хірамантаў, лекавальнікаў ды астролягаў могуць зьяўляцца на экранах тэлебачаньня толькі ад дванаццатай ночы да сёмай раніцы. Такое рашэньне было прынятае ў выніку шматлікіх журналісцкіх расьледваньняў, па выніках якіх былі высьветленыя шматлікія выпадкі махлярства ды ўзбуджаны крымінальныя справы.