26 чэрвеня 2006 года ўрад малязыйскага штату Келантан, які ў асноўным складаецца з прыхільнікаў панісламскай партыі Маляйзіі (Parti Islam Semalaysia) аб’явіў аб прыняцьці новага закону, якім плянуецца заахвочваць пераход у іслам.
У адпаведнасьці з прынятым законам любы мужчына-мусульманін, які ажэніцца з прадстаўніцай карэннага насельніцтва краіны і зьверне яе ў мусульманства, будзе атрымліваць ад мясцовых уладаў $ 2700, дармовы дом і аўтамабіль для маладой сям’і.