Індыйскія судзьдзі жорстка караюць асобаў, што робяць замах на іх асобу падчас адпраўлення правасудзьдзя. Так, суддзя прысудзіў 19-гадовага Раджкумара Шарму да пажыцьцёвага абмежаваньня волі пасьля таго, як той кінуў у яго сваю “танкетку” (тапак) у часе судовага паседжаньня.
Шарма трапіў пад суд гораду Мумбаі па абвінавачваньні ў рабаўніцве рыкшы на суму ў 9 даляраў. Аднак, падчас судовага паседжаньня абвінавачаны вырашыў адпомсьціць судзьдзі і запусціў у яго танкеткай, за што і атрымаў пажыцьцёвае пакараньне. Як адзначае адвакат абвінавачанага: “пакараньне, канечне ж, жорсткае, але падсудны сам вінаваты”.
Дарэчы, паводле дадзеных індыйскіх сродкаў масавай інфармацыі, гэта ня першы выпадак выкарыстаньня абутку ў якасьці нязгоды з судзьдзямі ў залях суду Мумбаі. Справа дайшла нават да того, што ў некаторыя суды гораду Мумбаі падазраваных прыводзяць без абутку, каб пазьбегнуць “нападаў” на судзьдзю.
