Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
ангельска-беларускі слоўнік паліталагічных тэрмінаў
A  B  D  E  F  G 
Прадмова | Выкарыстаныя крыніцы і спасылкі на іх. Скароты.
Прадмова

Праекту "Ангельска-беларускі слоўнік паліталагічных1 тэрмінаў", што ажыцьцяўляецца высілкамі ініцыятыўнай групы, ў склад якой уваходзяць Сягрей Богдан, Уладзіслаў Белавусаў, Вольга Мартыненка, Аляксандар Мартынаў і Раман Маладзяшын, - ужо недзе год. Гэты праект - прынцыпова экспэрымэнтальны ды неакадэмічны, - паўстаў таму, што, па-першае, ягоныя ўдзельнікі адчулі практычную патрэбу ў такім слоўніку, які даў бы значную палёгку ў перакладніцкай дзейнасьці і дазволіў бы зьвяртацца да ангельскай паліталягічнай тэрміналёгіі без пасярэдніцтва, напрыклад, расейскамоўных слоўнікаў. Па-другое, праект слоўніка можна разглядаць як адзін з этапаў працы па распрацоўцы ды фіксацыі паліталягічнай тэрміналёгіі ў беларускай мове, неабходнасьць ў якой існуе ўжо досыць працяглы час. Ажыцьцяўленьне сыстэматызацыі і аднаўленьня паняткавага апарату ёсьць перадумовай паўставаньня аналізу, які немагчымы без гнуткага і сучаснага інструмэнтарыю. Па-трэцяе, мы ўсьвядомілі, што стварэньне "Ангельска-беларускага слоўніка паліталагічных тэрмінаў" не адпавядае інтарэсам ні рынку наагул, бо не скіраваны на атрыманьне матэрыяльнага прыбытку, ні нашае дзяржавы, бо ня ёсьць прадуктам cкалянізаванае сьвядомасьці. А таму яго зьяўленьне папросту было б немагчымым без таго, каб колькі энтузыястаў, незадаволеных такой сытуацыяй, урэшце ня вырашылі зрабіць яго самі. І няхай мы ня надта абазнаныя ў лексыкаграфіі - але ж гэты слоўнік народжаны нашым шчырым энтузыязмам, і мы будзем працягваць свае высілкі, каб завяршыць гэты некамэрцыйны і некан'юнктурны праект.

Мы цалкам ўсьведамляем рызыку быць абвінавачанымі ў непрафэсыяналізме ды аматарстве - сярод удзельнікаў ініцыятыўнае групы ад самога пачатку не было ніводнага філёлага-адмыслоўца. Але ж наш праект не прэтэндуе на акадэмізм, мы адпачатку арыентаваліся на тое, каб слоўнік быў перадусім практычным, каб ім можна было найлепшым чынам карыстацца. Трэба дадаць, што стан сучаснай беларускай навукі не дазваляе спадзявацца на існаваньне нейкіх перадумоваў для паўставаньня такога слоўніка ў бліжэйшым часе ў сьцянох філялягічных "акадэміяў".

Сёньня, калі ўжо ёсьць прэцэдэнт стварэньня "аматарамі" грунтоўнай шматмоўнай свабоднай online-энцыкляпэдыі Wikipedia, якая можа паспрачацца з акадэмічнымі праектамі, - прыйшоў час пазбавіцца ад нэгатыўнага адценьня слова "аматар", уласьцівага схемам мысьленьня, што панавалі ў эпоху зацятай веры ў аўтарытэты, і зразумець, што аматарства палягае на шчырай зацікаўленасьці і празе да творчасьці.

Варта зазначыць, што ўжо пад час працы над слоўнікам мы выпадкова даведаліся, што ў 1993 годзе менскім выдавецтвам "Навука і тэхніка" быў выдадзены "Англа-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай лексікі" Л.Т. Карповіча і Л.А. Казыры, які, нягледзячы на больш-менш прыстойны наклад, відаць, і сёньня ляжыць недзе ў сховішчы. Гэты слоўнік цалкам адпавядае свайму часу, і зьяўляецца хутчэй гістарычным артэфактам. Але ж ягоная значнасьць для нашай працы вельмі істотная - мы імкнуліся выкарыстаць яго, каб пазьбегнуць памылак.

Тое, што менавіта ангельская мова была ўзятая за падмурак, абумоўлена перадусім практычнай мэтай: палегчыць працу дасьледнікаў і перакладнікаў. Сёньня найбольшая колькасьць паліталягічных тэкстаў на беларускую мову перакладаецца менавіта з ангельскай. Да таго ж, у ангельскай мове адпаведная лексыка добра распрацаваная і мае працяглую традыцыю выкарыстаньня. Таму менавіта зь яе быў запазычаны сьпіс паняткаў, безь якіх немагчымыя сёньня ні паліталягічны аналіз, ні разуменьне і пераклад паліталягічных тэкстаў. Але мы імкнуліся пазьбягаць простай трансьлітарацыі тэрмінаў, якімі пазначаныя гэтыя паняткі ў ангельскай мове, і нятворчага пераносу іх у беларускую мову, - там дзе гэта было магчыма, - заўжды шукалі да іх беларускія адпаведнікі.

Для таго, каб прывесьці прыклады спосабаў, у якія ўжываюцца тэрміны, што ўтвараюць слоўнік, у ангельскай мове, мы скарысталіся, па-першае, тэкстамі ўрадавых дакумэнтаў, прамоваў афіцыйных асобаў, матэрыялаў палітычных партыяў Аб'яднанага Каралеўства, зьмешчаных на сайце Foreign Office - брытанскага міністэрства замежных справаў. Па-другое, мы зьвярнуліся да тэкстаў паліталягічных артыкулаў, зьмешчаных на сайтах брытанскіх газэтаў і часопісаў The Economist, The Guardian, The Financial Times, The Independent і The Herald, а таксама выкарысталі матэрыялы з сайтаў BBC, энцыкляпэдыі Britannica і London Review of Books.

Спадзяемся, наш слоўнік будзе адлюстроўваць усе тыя зьмены, якія адбыліся ў грамадзка-палітычным жыцьці за апошнія дзесяць год як у беларускім, так і ў сусьветным маштабе, і ўзброіць сёньняшніх беларускіх дасьледнікаў і перакладнікаў неабходнымі для іхнай працы інструмэнтамі.

Прыйшоў час пазнаёміць шырокую аўдыторыю з плёнам нашае працы, якая цягнулася зь невялікімі перапынкамі і замаруджваньнямі (якія былі і ёсьць цалкам натуральнымі, бо над намі няма начальнікаў і плянаў) ўвесь мінулы год. Цяперака кожны месяц на сайце "Праўніка" будуць зьяўляцца колькі новых літараў2 слоўніка, - дзеля таго, каб зрабіць праект адкрытым для ўсіх наведвальнікаў сайту. Запрашаем усіх ахвотных далучацца да праекта - пакідайце свае заўвагі, камэнтары, ацэнкі, крытыку і прапановы.

Скарыстайце сваю магчымасьць паўдзельнічаць у працы над інтэрактыўным слоўнікам і зрабіць унёсак у распрацоўку беларускай паліталягічнай тэрміналёгіі!3


1 - слоўнік створаны "наркамаўкай" дзеля таго, каб (а) пазьбегнуць спрэчак адносна таго ці іншага варыянта клясычнага (дарэфармаванага) правапісу, г. зв. "тарашкевіцы"; (б) легітымізаваць пляст актуальнае лексыкі, які адмыслова не ўжываўся з палітычных мэтаў за радзянскім часам; (в) выдаць пазьней паўнавартасны друкаваны слоўнік, на які ня "грэбвалі" зазіраць і прадстаўнікі афіцыйных установаў.

2 - у першым нумары часопіса прапануем Вашай увазе 2 літары гэтага слоўніка, каб заахвоціць чытача браць удзел у тэрміналягічнай су-працы. Плянуецца, штомесяц дадаваць па 2 літары на старонках "Праўніка"

3 - Свае водгукі, парады й прапановы, калі ласка, пакідайце на форуме ў разьдзеле "Паліталягічная тэрміналёгія: стварайма разам"


   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!