Fabian Society, the "Фабіянскае таварыства" (уплывовае згуртаванне брытанскіх інтэлектуалаў, што выступаюць за ўсталяванне дэмакратычнага сацыялізму шляхам паступовых заканадаўчых рэформаў)
The Fabian Society has been affiliated with the Labour Party. (En.Br.)
fabricate 1) ствараць, будаваць
2) прыдумляць, выдумляць
3) фабрыкаваць (факты), падрабляць
face 1) твар, выраз твару, грымаса
2) знешні выгляд, знешні бок (з’явы, падзеі)
face to face твар да твару, адзін насупраць другога
face up to прыняць, прымірыцца з нечым (непрыемным фактам)
fly in the face of дзейнічаць насуперак чамусьці
in the face of не зважаючы на нешта
to someone’s face у твар, нічога не хаваючы (казаць нешта)
facer брыт. нефарм. цяжкасць, сур’ёзная праблема, загваздка
facile princeps лац. відавочны, прыроджаны лідэр (літ. “лёгка першы”)
facilitate спрыяць, спрашчаць
fact 1) факт, здарэнне
2) юрыд. існая з’ява, дзеянне ў адрозненні ад яго юрыдычных наступстваў
after (before) the fact паслед (перад) учынення злачынства
fact of life жыццёвы факт, праўда жыцця (асабліва непрыемная)
faction 1) меншасць\мяншыня, малая група людзей
2) разлад, звадка ўнутры групы
3) мастацкае прадстаўленне існых фактаў
factitious 1) штучны, ненатуральны
2) несапраўдны, фальшывы, падроб(ле)ны
factoid ненадзейная інфармацыя, якая лічыцца ісцінай праз недарэчнае асвятленне ў прэсе
factor 1) фактар\чыннік; нешта, што вядзе да пэўнага выніку
2) асоба, якой накіроўваецца тавар на продаж
factor of production чыннік вытворчасці
factoring 1) факторынг (набыццё па зніжаным кошце пазыковых абавязальніцтваў і спагнанне іх з пазыкаімцы ў поўным аб’ёме)
facultative 1) неабавязковы, факультатыўны
2) юрыд. які мае права, але не абавязаны рабіць нешта
fair 1) справядлівы, безбаковы, бесстаронні
2) вольны ад дыскрымінацыі
fair and square належным чынам
fair copy канчатковы варыянт, выпраўленая копія
fair rent брыт. чыстая, справядлівая рэнта (з улікам толькі аб’ектыўных паказнікаў, напр. памер, стан і карыснасць тавара)
fait accompli франц. здзейснены факт; нешта, што не падлягае карэкцыі
On november 10 Friedrich Ebert yielded to the fait accompli of the revolution and set up an entirelysocialist government, with representatives from the SPD and USPD. (En.Br)
faith 1) моцная вера, непахісны давер
2) сістэма рэлігійных вераванняў
bad faith няшчырасць, двурушнасць, двудушнасць
good faith шчырасць, добры намер
fake несапраўдны, падроблены, імітаваны
fall (спалуч. з government, rate, term) 1) паменшыцца; упасці (пра рэйтынг, паказнік)
2) згубіць уладу, сысці (пра ўрад)
3) надысці (пра тэрмін сплаты)
fallacy 1) лагічная памылка
2) заганная аргументацыя
fall short не выканаць пэўны паказнік
false 1) несапраўдны, фальшывы
2) штучны, ненатуральны
(under) false collars пад сцягам іншай краіны
false imprisonment незаконнае абмежаванне свабоды
(under) false pretence шляхам падману
false step гл. faux pas
family 1) сям’я; клан
family credit брыт. сямейнае пасоб’е (грашовая падтрымка сем’яў, што маюць малы сукупны заробак і хаця б адное дзіця)
family planing планаванне сям’і
fanatic фанатык; чалавек, слепа адданы сваім ідэалам
Far East, the рэгіён далёкага ўсходу
far-reaching (спалуч. з consequences) далёкасяжны (пра наступства)
fascism фашызм, скрайне правая таталітарная ідэалогія
fastidious 1) аборлівы (у тым ліку ў сродках)
2) звышкрытычны, прыдзірлівы
Fatah Фатх (палестынская тэрарыстычная арганізацыя)
fatal 1) фатальны, смяротны
2) жахлівы, катастрафічны
fat cat “тлусты кот” (заможны і ўплывовы чалавек, звычайна прамысловы магнат)
faux pas памылка, неасцярожнае дзеянне
favourite son амер. нефарм. палітык, які мае значны ўплыў у сваім штаце, але малавядомы за яго межамі
favour 1) фавор, перавага, спагаднае стаўленне
2) годны, высокародны учынак
find favour with знайсці падтрымку ў некага
in favour of на карысць некага
favouritism фавар(ыт)ызм, асаблівае стаўленне да асобы або пэўнай групы
FBI амер. ФБД (Федэральнае Бюро Даследванняў) адмысловая праваахоўная структура ў ЗША
featherbedding "крылаванне” (захады прадпрыемстваў, скіраваныя на стварэнне або захаванне эканамічна немэтазгодных працоўных месцаў пад ціскам прафзвязаў)
The existence of featherbedding in any specific instance is usually disputed and depends on what is considered reasonable. (En.Br.)
federal федэральны
federal district тэрытарыяльная адзінка, дзе месціцца федэральны ўрад
federal government федэральны ўрад
federation 1) федэрацыя (дзяржаўны строй)
2) аб’яднанне, хаўрус (партыяў)
fee 1) сплата за паслугі дыпламаванага спецыяліста
2) юрыд. спадкаемнае права на валоданне зямлёй
fee simple неабмежаванае права ўласнасці на зямлю цягам жыцця ўласніка
fee tail права ўласнасці на зямлю, якое перадаецца па асобнай спадчыннай лініі
in tail зямля, якая знаходзіцца ў неабмежаванай уласнасці
feint 1) падманны наступ
2) улоўка, хітрык
felo de se суіцыд, самагубства
felony брыт. (да 1969 года) сур’ёзнае злачынства, кшталту забойства або падпалення
feme юрыд. жанчына або жонка\кабета
feme covert юрыд. замужняя жанчына\кабета
feme sole юрыд. незамужняя жанчына
fence агароджа
mend one’s fences амер. аднавіць пахіснуты палітычны імідж
sit on the fence займаць неў(\й)тральную пазіцыю
fetter 1) кайданы, путы
2) падаўляць, замінаць развівацца
feudal феадальны
feudalism феадалізм
fiasco фіаска, поўная параза
fiat юрыд. афіцыйны дазвол, санкцыянаванне
fiction фікцыя
fidei-commissary юрыд. бенефіцыяр
fidelity 1) вернасць, адданасць (ідэалам, асобе)
2) дакладнасць, дэталёвасць
fiduciary асоба, абавязаная прадстаўляць інтарэсы іншай асобы
fiduciary issue грашовая эмісія, не падмацаваная золатам
fief феод; уласнасць, падараваная феадалам сваім васалам за служэнне
field 1) пэўная сфера чалавечай дзейнасці
2) поле боя
in the field у палявых умовах
lead the field займаць вядучыя пазіцыі
take the field захапіць ініцыятыву
fieri facias юрыд. судовы прысуд пра адцуранне маёмасці пазыкаімцы ў лік запазычанасці апошняга
fiery cross “палаючы крыж” (сімвал Ку-Клукс-Клану)
Fifth Amendment амер. пятая папраўка да Канстытуцыі ЗША (сцвярджае права кожнага адмовіцца ад сведчання супраць самога сябе)
Fifth column "пятая калона”, група сабатажнікаў
A cardinal technique of the fifth column is the infiltration of sympathizers into the entire fabric of the nation under attack. (En.Br.)
Fifth Republic пятая французская рэспубліка, для канстытуцыі якой характэрная моцная прэзідэнцкая ўлада
fight змагацца, біцца
fight it out змагацца да апошняга
fight back стрымліваць наступ, адбівацца
filate вызначыць бацькоўства ў судовым парадку
filibuster зацягваць прыняцце заканадаўчага акту (шляхам доўгай прамовы і да т.п.)
filicide сына- або дочказабойства
filter out прасочвацца, паволі ставацца вядомымі (пра інфармацыю, плёткі)
finance 1) фінансы, фінансавыя фонды
2) фінансаваць, даваць грошы
finance company фінансавая кампанія
financial фінансавы, грашовы
FTSE 100 Index індэкс Эф-Ці-Эс-І, “футсі” (сукупны індэкс акцыяў 100 вядучых брытанскіх кампаніяў, які адлюстроўвае стан эканомікіі краіны)
find вынесці пэўны прысуд
finding судовае рашэнне, вердыкт
fine штраф
fine-drawn вытанчаны\выкшталцоны, вельмі трапны (аргумент)
finesse элегантнасць, зграбнасць, вытанчанасць, выкшталцонасць
fine-tune адладжваць, уносіць карэктывы ў сістэму
finger палец (на руцэ)
burn one’s finger апячыся, атрымаць негатыўны досвед
get one’s finger out брыт. нефарм. прыспешваць, распачынаць актыўную дзейнасць
lay a finger on нашкодзіць
slip through one’s fingers праслізнуць скрозь пальцы, згубіць
point the finger at абвінавачваць некага
wrap around one’s little finger цалкам кантраляваць, мець поўную ўладу
finish 1) скончыць
2) зруйнаваць, знішчыць
fire 1) агмень\агонь, вогнішча
2) стрэліць, выбухнуць
3) звольніць з пасады
draw someone’s fire падпасці пад агмень крытыкі
open fire распачынаць страляніну
play with fire гуляць з агнём, моцна рызыкаваць
under fire пад агнём (крытыкі)
firm фірма, камерцыйнае прадпрыемства
firman фірман (указ шаха або султана); афіцыйны дазвол
first-hand з першых рук, з першакрыніцы
First International першы Інтэрнацыянал
first lady першая ледзі\першая пані (жонка кіраўніка дзяржавы)
Although the first lady's role has never been codified or officially defined, she figures prominently in thepolitical and social life of the nation. (En.Br.)
first offender асоба, якая ўчыняе злачынства ўпершыню
first-past-the-post “пераможца забірае ўсё”, выбарчая сістэма, пры якой для перамогі дастаткова атрымаць простую большасць галасоў
The party was hampered by internal tension and the anomalous effects of Britain's first-past-the-post electoral system, wining only 23 of 633 seats in the House of Commons. (En.Br.)
first principle першападстава, падмурак
first refusal прывілеяванае становішча; права на набыццё маёмасці да таго, як яна будзе афіцыйна выстаўленая на продаж
fiscal фіскальны, падатковы, фінансавы
fit 1) падыходзіць, пасаваць
2) прыстасоўваць
Five-year plan пяцігадовы план
fix 1) замацаваць, прыладзіць
2) вырашыць, усталяваць (дату)
fixed стабільны, нязменны
fixed assets падставовы капітал
fixed charge фіксаваная сплата
fixed costs фіксаваныя выдаткі
flag сцяг
fly the flag выказваць падтрымку сваёй краіне, арганізацыі і г.д.
flag-waving “маханне сцягам” (эмацыйны выступ з мэтай выклікаць хвалю народнага патрыятызму)
flag of truce белы сцяг (сімвал вызнання паразы або заклік да перамоваў)
flak 1) супрацьпаветраная абарона
2) нефарм. сур’ёзная крытыка
flash point крытычны момант; мяжа, за якой немагчыма пазбегнуць гвалту
flat 1) плоскі, роўны
2) нязменны, замацаваны
flat-footed непасрэдны, бескампрамісны
flaw юрыд. праўная памылка; заган, які пазбаўляе дакумент праўнай моцы
flee уцякаць, бегчы ў паніцы
fleet флот
flesh out надаваць грунтоўнаць, рабіць абмеркаванне больш аргументаваным
flexible 1) гнуткі
2) які лёгка паддаецца ўплыву
flight capital капітал, які “збягае” з краіны
flip-flop кардынальная змена поглядаў, палітыкі
flirt гуляцца з нечым, не ўсведамляць усёй сур’ёзнасці нечага
float 1) угрунтаваць фірму, закласці бізнэс
2) “выпусціць” валюту, надаць плаваючы курс
floater 1) нефарм. “хістач”; выбарца, які не мае сталых палітычных упадабанняў
floating 1) свабодны, неінвеставаны (капітал)
2) валюта з плаваючым курсам
floating debt кароткатэрміновыя ўрадавыя аблігацыі
floating voter выбарца без сталых палітычных упадабанняў
floor 1) трыбуна
2) права на выступ, прамаўленне
floor leader амер. кангрэсмэн, які арганізуе і каардынуе актыўнасць сваёй партыі
flourish квітнець, актыўна развівацца
flux нестабільнасць; стан бесперапынных зменаў
fly 1) ляцець, перавозіць паветраным шляхам
2) уцякаць, збягаць
fly a kite рабіць спробны захад, каб паглядзець на грамадскую рэакцыю
flying picket “лётавы” пікет (нешматлікая акцыя пратэсту, удзельнікі якой хутка пераходзяць з месца на месца)
flying squad мабільная брыгада (паліцыі, войска)
flyposting змяшчэнне друкаванай палітычнай агітацыі ў недазволеных месцах
focus group “фокус-група”; група людзей, абраных для апытання
focused strategy “факусаванне”, засяроджанне на падставовай дзейнасці
folio фоліа (фармат выдання)
folk людзі як пэўная сукупнасць
Folketing фолькетынг (назва парламенту ў Даніі)
The governments attempted to impose stringent measures such as harsh savings programs, but strong opposition to various plans led to the dissolution of the Folketing on several occasions. (En.Br.)
follow 1) ісці за некім, суправаджаць
2) датрымлівацца (правілаў), дзейнічаць згодна з нечым
follow out даводзіць (справу) да канца
follow suit імітаваць дзеянні іншага
follower паслядоўнік; абаронца, прыхільнік пэўных ідэяў
foment падбухторваць; інспіраваць нешта
foolproof бездакорны, застрахаваны ад няўдачы
foot нага
a foot in the door першы крок да дасягнення мэты
tread under foot заняволіць, прыгнесці
football палітычны “футбол”, пераадрэсаванне праблемаў палітычным апанентам замест прыняцця захадаў па іх развязанні
footing стасункі, дачыненні
forbear (спалучаецца з from) устрымлівацца ад нечага
forbearance юрыд. невыкарыстанне свайго права
forbid забараняць
force 1) моц, энергія
2) прымус, ціск
in force які дзейнічае, мае праўную моц
join forces аб’яднаць\злучыць\задзіночыць высілкі
forced вымушаны, прымусовы
force-feed прымусіць пагадзіцца з пэўным поглядам, гледзішчам
force majeure юрыд. форс-мажор, непрадбачаныя акалічнасці
forcible моцны, пераканаўчы (аргумент)
forebode прадчуваць, інтуітыўна ведаць
forecast прадказваць; планаваць загадзя
foreclose 1) замінаць, не дапушчаць
2) пазбаўляць права карыстання
3) юрыд. пазбавіць права выкупіць закладзеную маёмасць
forefront пярэдні план
forehand галоўны, падставовы
foreign 1) замежны; які паходзіць з іншай дзяржавы
2) юрыд. па-за межамі юрысдыкцыі пэўнай дзяржавы
foreign affairs замежныя справы
foreign aid замежная дапамога
foreign minister міністр замежных справаў
foreign mission дыпламатычнае прадстаўніцтва
foreign service амер. дыпламатычны і консульскі персанал амбасады
foreman старшыня прысяжных
forensic судовы
forensic medicine судовая медыцына
forerun папярэднічаць, здарацца раней за нешта
foresight прадбачанне, здольнасць прадказаць будучыню
forestall 1) апярэджваць, быць наперадзе
2) замінаць тавару паступаць на рынак з мэтай падвысіць яго кошт
forfeiting фарфейтынг (набыццё пазыкавых абавязальніцтваў па зніжаным кошце)
forfeit 1) згуба права
2) накладанне штрафа
3) канфіскаванне маёмасці
forfeit of civil rights пазбаўленне грамадзянскіх\цывільных правоў
to forfeit one's bail не з’явіцца ў судзе (пра асобу, якую выпусцілі пад заклад)
forfeit patent быць пазбаўленым патэнту
forgery падробка, фальшаванне
forgive дараваць, прабачаць
forejudge 1) юрыд.пазбаўляць права
2) амер. выдаляць з залі суда за непавагу да суда
form форма, від
formal (спалуч. з diner, document, dress, education) фармальны, афіцыйны
formal language фармальная мова
formal logic фармальная логіка
formerly раней, у мінулым
forswear адмаўляцца ад нечага, абвяргаць
forte моцны бок
forthcoming які хутка адбудзецца, надыходзіць
fortune 1) (чалавечы) лёс
2) багацце, капітал
forum форум, саміт
forward 1) наперад (рухацца)
2) форвардная ўгода
fossil (спалуч. з politician) застарэлы; няздольны да зменаў або развіцця
foster спрыяць, прасоўваць, лабіяваць
found заснаваць, закласці
fratricide юрыд. забойства брата
fraud падман, падробка
free 1) свабодны, вольны
2) неабмежаваны, свабодны
3) які мае пэўныя правы
for free бясплатна
free agent вольны агент
free hand карт-бланш, неабмежаваная свабода дзеянняў
free labor паботнікі, якія не ўваходзяць у прафзвязы
free market свабодны рынак
free port вольны порт
free speech свабода слова
free trade свабодны гандаль
free vote брыт. сітуацыя, калі чалец Палаты Абшчынаў не мусіць узгадняць сваю пазіцыю з агульнапартыйнай
freedom 1) свабода, воля
2) вызваленне (ад нечага), імунітэт, права не несці пэўных абавязальніцтваў
freedom of the seas свабода мораў (прынцып міжнароднага права)
freelancer палітык, які фармальна не належыць да якой-кольвек партыі
French Foreign Legion французскі іншаземны легіон
Founded by King Louis-Philippe as an aid to controlling French colonial possessions in Africa, the French Foreign legion established its headquarters at Sidi bel Abbes, Algeria. (En.Br.)
friction несупадзенне поглядаў, нязгода
friend сябра (партыі)
fright страх, боязь, жах, вусціш
take fright спужацца
front 1) пярэдняя частка
2) поле дзейнасці, сфера жыцця
front bench брыт. кіраўніцтва парламенцкай фракцыі ў Палаце Суполак
front man палітычны лідэр
front-end пачатковыя выдаткі; сродкі, неабходныя, каб угрунтаваць нешта
frontier мяжа
frozen 1) які замарожаны на пэўным узроўні (кошт, заробак)
2) які не можа быць прададзены
fruitless (спалуч. з activity) безвыніковы, неэфектыўны
fulfil выконваць, здзейсняць
full поўны, дасканалы
full employment поўная занятасць
function функцыянаваць, выступаць у пэўнай ролі
functional пактычны, утылітарны, функцыянальны
furlough амер. звальняць з працы, скарачаць
fury 1) шаленства, неўтаймаваная злосць
2) неабмежаваны гвалт
fusionism схільнасць палітычнай партыі да фармавання кааліцыяў