 |
 |
 |
 |
 Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
|
 |
| пошук |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
|
 |
 |
 |
|
| Пн |
Аў |
Ср |
Чц |
Пт |
Сб |
Нд |
| | | 1 | 2 | 3 | 4 | | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
|
 |
 |
 |
| новае на форуме |
 |
 |
 |





|
 |
 |
 |
| юрыдычная кансультацыя |
 |
 |
 |





|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
|
 |
|
|
|
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў, магістрантаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак ужо праз паўгады функцыянаваньня ўэб-бачынкі часопіса выявілася відавочнай неабходнасьць пашырэньня праекту коштам выпуску друкаванага выданьня, першы нумар якога мы прапанавалі зацнаму чытачу ў лістападзе 2005 году. На сёньняшні дзень на кніжным/прэсавым рынку краіны ды ў байнэце склалася дзіўная сытуацыя, калі праўная літаратура, юрыдычная аналітыка й навіны права краіны падаюцца амаль спрэс па-расейску. Больш за тое, пасьля 1995 году назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці праўных курсаў у дзяржаўных і прыватных ВНУ, што чытаюцца па-беларуску. Ніводнае аддзяленьне права краіны ня можа пахваліцца наяўнасьцю хаця б адное акадэмічнае групы/плыні, якая б мела магчымасьць атрымліваць юрыдычную адукацыю на роднай мове. Фактычна па-беларуску (дый то не заўсёды) чытаюцца толькі лекцыі зь гісторыі дзяржавы й права Беларусі. Працэс распрацоўкі ўласнае юрыдычнае тэрміналёгіі настолькі замаруджаны, што цягам апошніх 10-і год не было выдадзена ніводнага беларускамоўнага юрыдычнага слоўніка. Да таго ж, афіцыйныя выданьні часта папросту калькуюць праўныя тэрміны з расейскае мовы й практычна ніколі не адыходзяць ад сумнеўных лексычных штампаў савецкіх часоў.
Другая прычына — імкненьне пераадолець скалянізаванае мысьленьне вялікае часткі сваіх старэйшых калегаў. Генэрацыя праўнікаў, заангажаваных у працу над гэтым часопісам, мысьліць сябе нашчадкамі й прадаўжальнікамі “ліцьвінска-беларускае” праўніцкае традыцыі. Традыцыі, што ўзбагаціла чалавецтва імёнамі Лява Сапегі, Паўла Астравіцкага, Марціна Валадковіча, Астафея Валовіча й г.д. Традыцыі, плёнам якой сталі Статуты Вялікага княства Літоўскага, напісаныя, як вядома, на старабеларускай мове, — найпрагрэсіўнейшыя прыклады кадыфікацыі ў тагачаснай Эўропе. Традыцыя гэта ёсьць эўрапейскай каранямі (кантынентальнаe права, рымскі цывілістычны фундамэнт, ідэі канстытуцыяналізму) ды нацыянальнай па форме (беларуская мова й кшталтаваньне ўласных праўных дактрынаў, закліканых спрыяць пасьпяховай дэмакратызацыі дзесяцімільённага эўрапейскага народу). Па сутнасьці, сама мадэрновая беларуская ідэнтычнасьць была сфармуляваная юрыстамі па адукацыі: ад Кастуся Каліноўскага й Францішака Багушэвіча да Івана Луцкевіча, Рамана Скірмунта, Фабіяна Акінчыца ды іншых. Стваральнікі часопіса ні ў якім разе не падзяляюць падыходаў, што атаясамліваюць “тэарэтыкаў савецкага права” з “айчыннай школай”, а таксама не вітаюць“інтэграцыі” беларускага й расейскага заканадаўстваў. Падыходаў, якімі часьцяком злоўжываюць аўтары беларускіх падручнікаў, публіцыстычных артыкулаў й курсаў лекцыяў юрфакаў краіны.
Мэты праекту:
- задзіночыць беларускамоўных студэнтаў-праўнікаў краіны (перадусім юрыдычнага факультэту й аддзяленьня міжнароднага права факультэту міжнародных стасункаў БДУ), а таксама практыкуючых юрыстаў і тэарэтыкаў права, што імкнуцца спрыяць паўставаньню НАЦЫЯНАЛЬНАЕ школы права;
- запачаткаваць/працягнуць традыцыю беларускамоўнае юрыдычнае аналітыкі, асабліва ў тых галінах, дзе выкарыстаньне роднае мовы да гэтага часу было фрагмэнтарным (цывілістыка, гаспадарчае, працоўнае права й д.п.);
- прэзэнтаваць трыбуну для маладых адмыслоўцаў з права й паліталёгіі, не абцяжараных абэрацыямі каляніяльнага мысьленьня;
- стварыць прэцэдэнт рэгулярных навінаў і аналітычных артыкулаў з права на беларускай мове;
- прадстаўленымі тэкстамі, праз актыўнае абмеркаваньне на форуме ды арыгінальны аўтарскі Інтэрнэтавы слоўнік паступова распрацоўваць і папулярызоўваць сучасную беларускую юрыдычную й паліталягічную тэрміналёгію;
- абменьвацца досьведам працы з надзённымі праблемамі айчыннага заканадаўства й супольна практыкавацца шляхам спробаў оn-line кансультаваньня на адпаведным форуме сайту.
Удзельнікі праекту таксама спадзяюцца, што ў межах web-прасторы часопіса паўстане сапраўдная αγορα для сустрэчы і дыялёгу прагрэсіўных беларускамоўных палітолягаў. Гэтая ініцыятыва, дзякуючы прынцыповай адкрытасьці нашае творчае лябараторыі для новых удзельнікаў, скіраваная на тое, каб дапамагчы маладым і незалежным тэарэтыкам заявіць пра сябе. Мы мяркуем, што канцэптуальны апарат і мэтадалёгія паліталягічнага аналізу павінны распрацоўвацца і выпрабоўвацца менавіта з дапамогай актуальных і жывых дасьледаваньняў, і запрашаем усіх ахвотных далучацца да нашых тэарэтычных высілкаў.
Пры падборы тэкстаў мы імкнемся пакідаць як мага больш прасторы для выказваньня нетрадыцыйных пазыцыяў, што часам могуць супярэчыць меркаваньням рэдактарскай рады. Мы лічым непрымальнай дыскрымінацыю паводле перакананьняў, узросту й сацыяльных пазыцыяў аўтара, бо збольшасьці прытрымліваемся лібэральных поглядаў. Нягледзячы на тое, што праект робіцца высілкамі студэнтаў і асьпірантаў БДУ, будзем радыя прэзэнтаваць тэксты ўсіх, хто імкнецца “мысьліць-па-беларуску-й-дзеля-Беларусі”: ад выпускнікоў юрфкаў да дактароў юрыдычных навук, ад тэарэтыкаў сталічных ВНУ да практыкуючых праўнікаў беларускіх мястэчак.
Зважаючы на неабходнасьць рэпрэзэнтацыі найноўшай юрыдычнай думкі Беларусі ў сьвеце, было вырашана зрабіць друкаваны часопіс дзьвюхмоўным. У якасьці мовы-“трансьлятара” была абраная бясспрэчная lingua franca — ангельская. Што да беларускай мовы, уважаючы кожны зь яе сёньняшніх варыянтаў за легітымны й паважаючы права на адстойваньне сваёй пазыцыі, друкуем тэксты ўва ўсіх трох варыянтах: клясычны правапіс, “наркамаўка”, лацінка.
Чакаем на Вашыя тэксты, прапановы супрацы, парады й зацемкі на адрас praunik@praunik.org
|
 |
 |
|
|