Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
усе навіны Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10 Наст>>  
Страчаныя матэрыялы | Рэдакцыя | 20.10.2007

Шаноўныя наведвальнікі Праўніка, Праз праблемы з сэрвэрам, былі згубленыя амаль паўгадавыя матэрыялы працы сайта, пачынаючы ад лютага 2007 года, уключаючы артыкулы, форумы, кансультацыі, "Тымчасам", каляндар й навіны. На жаль, мы ня маем магчымасьці аднавіць страчаныя матэрыялы форумаў і кансультацыяў, але мы пастараемся ў найбліжэйшы час дадаць наноў артыкулы. Прыносім прабачэньні за нязручнасьці! Рэдакцыя

Мінімальны атрыманы даход у Францыі | Вольга Парфенчык | 15.01.2007

Францускі ўрад прыняў рашэньне аб выключэньні жыхароў эўрапейскіх супольнасьцяў, якія “ўехалі на тэрыторыю Францыі ў пошуках працы”, са сьпісу асобаў, што карыстаюцца правам на “мінімальны атрыманы даход”

з Калядkамі і Новым годам! | Рэдактарская Рада | 01.01.2007

Рэдакцыя часопіса “Праўнік” віншуе вас з Калядамі і Новым годам! Мы выказваем падзяку ўсім тым, хто быў з намі цягам мінулага 2006 года, бо кожны з Вас важны для нас. Менавіта Вы натхняеце нас на ўдасканаленьне і далейшае разьвіцьцё. Спадзяемся, што ў Новым годзе нашая супраца будзе яшчэ больш плённай і карыснай. Мы плянуем асягнуць новыя гарызонты, выпусьціць наступны друкаваны нумар і мадэрнізаваць наш праект. Будзем разам і ў 2007-ым!

Перанос працоўнага дню | Жарабова Ганна | 28.12.2006

Пастановай Рады Міністарў Рэспублікі Беларусь ад 18 сьнежня 2006 года № 1677 2Аб пераносе працоўнага дню” працоўны дзень з 2 студзеня 2007 года перанесены на 30 сьнежня 2006 года.

Першае працоўнае месца | Жарабова Ганна | 19.12.2006

19 сьнежня 2006 года Рада Міністраў Рэспублікі Беларусь падпісала Пастанову № 1681 ад 19.12.2006 “Аб зацьверджаньні Палажэньня аб парадку і ўмовах прадастаўленьня першага працоўнага месца выпускнікам дзяржаўных установаў адукацыі, асобам з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця і ваеннаслужачым тэрміновай вайсковай службы, звольненым з Узброеных Сілаў ці іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь” (найдалей – Пастанова - № 1681).

Захады па рэалізацыі Ўказа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 года | Жарабова Ганна | 10.12.2006

Дзеля рэалізацыі палажэньняў Указу Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 года № 529 “Аб дзяржаўных закупках” Урад Рэспублікі Беларусь 7 сьнежня 2006 года падпісаў Пастанову № 1632 “Аб мерах па рэалізацыі Ўказа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 года № 529” (найдалей – Пастанова № 1632).

Новыя правілы чыненьня банкаўскіх дакумэнтарных апэрацыяў | Жарабова Ганна | 02.12.2006

28 лістапада 2006 года Пастановай Праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь № 194 былі ўнесены зьмяненьні ды дапаўненьні ў Інструкцыю аб парадку чыненьня банкаўскіх дакумэнтарных апэрацыяў.

Зьмяненьні ў распараджэньні камунальнай маёмасьцю | Жарабцова Ганна | 19.11.2006

Дзеля ўдасканаленьня парадку распараджэньня маёмасьцю, што знаходзіцца ў камунальнай уласнасьці, 16 лістапада 2006 года Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Ўказ № 677 “Аб некаторых пытаньнях распараджэньня маёмасьцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасьці”.

Зьменена працэдура выняцьця ды прадастаўленьня дзялянак | Жарабцова Ганна | 18.11.2006

14 лістапада 2006 года Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Ўказ № 671 “Аб некаторых асаблівасьцях парадку выняцьця ды прадастаўленьня дзялянак” (далей – Указ № 671).

Забарона "чадры" у Нідэрляндох | Вольга Парфенчык | 17.11.2006

17 лістапада ўрад Нідэрляндаў прыняў рашэньне аб поўнай забароне нашэньня ў публічных месцах ісламскай чадры, што адбылося пасьля напружаных дзесяцігадовых дэбатаў. “Урад лічыць непрымальным, каб тканіны, якія закрываюць твар, выкарыстоўваліся ў публічных месцах, сыходзячы зь меркаваньняў публічнага парадку, бясьпекі і аховы чалавека”, - паясьнілі прадстаўнікі галяндзкага ўраду.

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10 Наст>>  
   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!