Дзеля рэалізацыі палажэньняў Указу Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 года № 529 “Аб дзяржаўных закупках” Урад Рэспублікі Беларусь 7 сьнежня 2006 года падпісаў Пастанову № 1632 “Аб мерах па рэалізацыі Ўказа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 года № 529” (найдалей – Пастанова № 1632).
Пастановай № 1632 вызначаны максымальны памер платы за конкурсныя дакумэнты для ўдзелу ў конкурсах па дзяржаўным закупкам тавараў (работаў, паслугаў) у 5 базавых велічыняў.
Пастановай № 1632 зацьверджаны таксама
· Прыкладнае палажэньне аб камісіі (конкурсавай, цэнавай);
· Палажэньне аб парадку разьмяшчэньня (публікацыі) інфармацыі пра дзяржаўныя закупкі;
· Палажэньне аб парадку рэгістрацыі дамоваў дзяржаўных закупкаў;
· Пералік арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць пацьверджаньне выключнасьці правоў асобных юрыдычных ці фізычных асобаў на пастаўку тавараў (выкананьне працаў, аказаньне паслугаў).
Прынятай пастановай унесены шматлікія зьмяненьні ў закнадаўства зь дзяржаўных закупкаў, а таксама вызначаны шырокі пералік нарматыўна-праўных актаў Ураду Рэспублікі Беларусь, якія страчваюць сваю моц, у тым ліку і Пастанова Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 траўня 2003 года № 652 “Аб некаторых пытаньнях ажыцьцяўленьня закупак тавараў, працаў, паслугаў”.
Пастанова № 1632 набыла моц з 8 сьнежня 2006 года.
