Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 17.11.2006 | Усе навіны
Забарона "чадры" у Нідэрляндох | Вольга Парфенчык

17 лістапада ўрад Нідэрляндаў прыняў рашэньне аб поўнай забароне нашэньня ў публічных месцах ісламскай чадры, што адбылося пасьля напружаных дзесяцігадовых дэбатаў. “Урад лічыць непрымальным, каб тканіны, якія закрываюць твар, выкарыстоўваліся ў публічных месцах, сыходзячы зь меркаваньняў публічнага парадку, бясьпекі і аховы чалавека”, - паясьнілі прадстаўнікі галяндзкага ўраду.

Дзейнае заканадаўства часткова забараняе нашэньне “хіджаба” – хусткі, што хавае цела з галавы да ног, і “буркі”, якая закрывае цалкам твар і пакідае бачнымі толькі вочы, у публічных месцах і ў школах краіны,. Некаторыя мусульманскія галяндзкія арганізацыі мяркуюць, што забарона на нашэньне “буркі” можа зьняважыць больш за мільён мусульманаў – менавіта столькі цяпер пражывае ў краіне, хаця чадру носяць толькі некалькі дзясяткаў жанчынаў. Раней спэцыяльная камісія прыйшла да высновы, што такая забарона не супярэчыць галяндзкім законам.

Пляны ўраду, паводле Guardian, моцна разыходзяцца зь лібэральным іміджам краіны, дзе дазволеная эўтаназія і якая праяўляе цярплівасьць да наркаманаў і прастытутак. 

Сацыяльнае і рэлігійнае напружаньне значна ўзрасло ў апошнія гады, асабліва пасьля забойства ў 2004 годзе кінарэжысэра Тэа Ван Гога актывістам мараканскага паходжаньня за тое, што той у сваіх творах паказваў лёсы жанчынаў у ісламскім грамадзтве.     




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!