Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 12.11.2006 | Усе навіны
Футбол у Генэральнай Асамблеі: Беларусь : ЗША | Вольга Парфенчык

     Беларуская дэлегацыя прадставіла на разгляд Трэцяга Камітэту Генэральнай Асамблеі ААН праект рэзалюцыі пра сытуацыю ў сфэры дэмакратыі і правоў чалавека ў ЗША. Беларусь заклікала асудзіць ЗША за сыстэматычнае парушэньне падставовых правоў і свабодаў чалавека у гэтай краіне, ў тым ліку за абмежаваньне свабоды друку і жорсткі кантроль над сродкамі масавай інфармацыі. У прыватнасьці, ў беларускім праекце рэзалюцыі аб сытуацыі з правамі чалавека ў ЗША гаворыцца аб адвольных і таемных затрыманьнях і арыштах, шырокамаштабных выпадках праяваў нецярплівасьці, ксэнафобіі і дыскрымінацыі. У праекце адзначаецца, што выбарчая сыстэма ЗША не адпавядае міжнародным патрабаваньням і вядзе да таго, што шматлікія грамадзяне ЗША пазбаўленыя права браць удзел у галасаваньні. Беларусь прапануе асудзіць ЗША за прымяненьне сьмяротнага пакараньня датычна непаўнагадовых і псыхічна хворых асобаў. Акрамя таго, прапануецца закрыць усе сакрэтныя турмы і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у іх існаваньні.

 

     Са свайго боку ЗША, краіны Эўрапейскага Зьвязу і Канада прапанавалі дэлегатам Трэцяга Камітэту Генэральнай Асамблеі асудзіць парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. У праекце рэзалюцыі гаворыцца, што ў краіне пашыраецца практыка прыцясьненьня і крымінальнага перасьледу прадстаўнікоў апазыцыі, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацыяў.  




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!