Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 04.11.2006 | Усе навіны
Заканадаўчы бум у Палаце прадстаўнікоў | Вольга Парфенчык

     3 лістапада на чарговым паседжаньні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь быў разгледжаны й прыняты ў першым чытаньні законапраект “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Крымінальны й Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь”, накіраваны на ўдасканаленьне крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Беларусі.

     Адна са зьменаў заключаецца ў зьмяньшэньні мінімальнага памеру закладу, які зьяўляецца адной зь мераў стрыманьня, з 500 да 100 базавых велічынь. Згодна зь ім, пракурору даецца права прымаць рашэньне аб вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці непаўнагадовага, што ўчыніў правапарушэньне, якое не ўяўляе сабой вялікай грамадзскй небясьпекі, зь перадачай яго пад нагляд бацькоў. Вялікія дыскусіі выклікала прапанова з боку Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасьці аб неабходнасьці падаўжэньня тэрміну ўтрыманьня пад вартай асобы, што абвінавачваецца ў злачынстве, на тэрмін, неабходны для разгляду гэтай крымінальнай справы ў судзе. Запатрабаванасьць такога падаўжэньня тэрміну тлумачыцца павелічэньнем складаных справаў і неабходнасьцю большай колькасьці часу для вынясеньня рашэньня судзьдзёй. Хаця й гэтая прапанова была жорстка раскрытыкаваная, ў выніку яна была прынятая ў тым выглядзе, ў якім была прадстаўленая распрацоўнікамі.

     Сярод іншых прынятых законапраектаў варта адзначыць і праект закона “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаньнях усталяваньня сапраўднасьці дакумэнтаў аб адукацыі”. Згодна зь ім, працадаўца пры наяўнасьці абгрунтаваных сумневаў у сапраўднасьці дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі асобы, што ўладкоўваецца на працу, і кіраўніка адукацыйнай установы пры паступленьні на навучаньне, мусяць накіроўваць адпаведны запыт у Міністэрства адукацыі Беларусі. У першым чытаньні быў прыняты і праект закону “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнаньні пра страце сілы Пастановы Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь “Аб рэарганізацыі справы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь”. Законапраект прадугледжвае ўнясеньне зьменаў і дапаўненьняў у семнаццаць (sic!) законаў Рэспублікі Беларусь.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!