Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 27.10.2006 | Усе навіны
Вялікі амэрыканскі мур | Вольга Парфенчык

      Не зважаючы на шматлікія пярэчаньні з боку дэмакратаў і некаторых рэспубліканцаў, прэзыдэнт Злучаных штатаў Амэрыкі Джордж Буш падпісаў 26 кастрычніка Закон аб будоўлі муру на мяжы з Мэксыкай у мэтах спыненьня незаконнай іміграцыі.

      Даўжыня муру дасягае 1100 км. “Гэты законапраект дапаможа абараніць амэрыканскі народ і ўзмацніць сачэньне на мяжы. Ён зьяўляецца неабходным крокам да міграцыйнай рэформы”, - заявіў Буш падчас кароткай цэрэмоніі ў залі імя Рузвэльта ў Белым Доме. 

     Закон аб муры ёсьць часткай праграмы амэрыканскага ўраду, якая ажыцьцяўляецца ў мэтах разьвязаньня праблемы незаконнай міграцыі і на якой на сёньняшні момант сканцэнтраваныя вялікія намаганьні ўраду з нагоды будучых парлямэнцкіх выбараў 7 лістапада. Памянёны мур мусіць быць пабудаваны на тэрыторыі ўсіх штатаў, што мяжуюць з Мэксыкай: Каліфорніі, Арызоны, Нью-Мэксыка й Тэхасу. Акрамя таго, па словах Буша, прадугледжваецца ўсталяваньне кантрольна-прапусковых пунктаў, камэраў відэаназіраньня  і іншых найноўшых вайсковых сыстэмаў для памежнага назіраньня. У сваю чаргу, прэзыдэнт Мэксыкі Вісэнтэ Фокс параўнаў гэты мур з “ганебным мурам”, сканструяваным у Бэрліне ў 1961 г. Ён заявіў: “Гэта немагчыма, што ў 21 стагодзьдзі мы будуем муры паміж дзьвюма суседзкімі, брацкімі й партнэрскімі нацыямі. Гэта ёсьць дрэнным сыгналам таго, што ня ўсё добра ў дзяржаве, якая пазыцыянуе сябе як дэмакратычная краіна, як краіна імігрантаў”.

     Паводле адзнакаў экспэртаў, на сёньняшні момант у ЗША знаходзяцца блізу 11 мільёнаў мэксыканцаў, палова зь якіх - нелегалы. У 2005 годзе імігранты пераслалі ў сваю краіну каля 20 000 даляраў, што зьяўляецца другой па памеры крыніцай фармаваньня мэксыканскага бюджэту пасьля экспарту нафты.

     Кошт муру ацэньваецца ў памеры ад 2 да 9 мільёнаў даляраў. Закон не ўтрымлівае ніякай інфармацыі пра стварэньне адмысловых фондаў для фінансаваньня будоўлі. Дапускаецца, што першая частка неабходнай сумы, якая складае 1.200 мільёнаў даляраў, мусіць быць улучаная ў бюджэт Дэпартамэнта Нацыянальнай Бясьпекі ЗША на 2007 г.   


   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!