Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 20.10.2006 | Усе навіны
Украінскі суд скасаваў абавязковы дубляж фільмаў украінскай мовай | Тацяна Куляшова

Кіеўскі апэляцыйны суд ухваліў рашэньне аб скасаваньні Пастановы Ўрада аб абавязковым дубляваньні фільмаў на ўкраінскай мове. Пра гэта паведаміў чалец фракцыі «Наша Україна» Вячаслаў Кірыленка ў інтэрвію «ЛИГАБизнесИнформ».

Такое рашэньне суда ня ёсьць канчатковым – Урад можа яго абскардзіць у касацыйным парадку, калі палічыць гэтае неабходным. Сам спадар Кірыленка зазначыў, што Пастанова аб дубляжы фільмаў, якія выходзяць у пракат, зьяўляецца справядлівай, бо не забараняе выкарыстоўваць іншую мову ў кінапракаце – расейскую ці іншую, але дае магчымасьць украінскай мове таксама зьявіцца ў пракаце. А дадзенае рашэньне суду азначае фактычна вета на выкарыстаньня ўкраінскай мовы ў кінапракаце.

Нагадаем, што ўзгаданая Пастанова прадугледжвае паэтапнае абавязковае дубляваньне, агучваньне ці субтытраваньне дзяржаўнай мовай замежных фільмаў. Зь 1 верасьня 2006 года мусіла быць ня меней за 20 % ад агульнай колькасьці па кожным фільме; з 1 студзеня 2007 года – ня меней за 50%; і з 1 ліпеня 2007 года – ня меней за 70 %.

www.proua.com


   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!