Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 13.10.2006 | Усе навіны
Беларусь прадставіла ў ААН праект рэзалюцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі | Аляксандра Рагажынская

     11-га кастрычніка  Беларусь афіцыйна прадставіла да разгляду Трэцім Камітэтам Генеральнай Асамблеі ААН праект рэзалюцыі аб умацаванні каардынацыі  і супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі.

Дакумент адрозніваецца ад папярэдніх тым, што ўпершыню акрэслена гаворыць аб адказнасці тых, хто карыстаецца паслугамі ахвяраў гандлю людзьмі. Ён прадугледжвае захады, што накіраваныя на ліквідаванне попыту на “жывы тавар”, барацьбу з самімі гандлярамі і аказанне дапамогі тым, хто робіцца іх ахвярамі.

Праект рэзалюцыі заклікае дзяржавы ААН забяспечыць паліцыю, пракуратуру і органы сацыяльнай аховы рэсурсамі, неабходнымі для барацьбы з гэтай з’явай, і развіваць кантакты паміж краінамі паходжання, транзіту і накіравання, асабліва паміж іх праваахоўчымі органамі.

Акрамя таго, прапануецца садзейнічаць фізічнай і псіхалагічнай рэабілітацыі і сацыяльнай рэінтэграцыі асобаў, што сталі ахвярамі эксплуатацыі, гвалту і жорсткага абыходжання ў выніку сучасных формаў рабства і гандлю людзьмі.

Прадугледжваецца стварыць пры аддзяленні ў ААН у Вене (Аўстрыя) працоўную групу па гандлі людзьмі з удзелам зацікаўленых дзяржаваў, адпаведных інстытуцыяў, фондаў, праграмаў ААН, а таксама Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрпол). Дзяржавы-чальцы ААН павінны паведамляць каардынатару гэтай групы аб усіх выпадках, звязаных з гандлем людзьмі.

 




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!