Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 14.10.2006 | Усе навіны
Зьмены ў беларускім заканадаўстве аб прафсаюзах | Тацяна Куляшова

     Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў канцэпцыю праекта новага Закона РБ “Аб прафэсійных саюзах” і падпісаў Загад № 605 “Аб некаторых пытаньнях дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і іх зьвязаў (асацыяцыяў)”. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што дакумэнты падрыхтаваныя ў мэтах рэалізацыі падыходаў, накіраваных на разьвіцьцё прафсаюзнага руху ў краіне, замацаваных у Пасланьні Прэзыдэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода 2006 года.

      Канцэпцыя, падрыхтаваная ўрадам у плянавым парадку, прадугледжвае распрацоўку праекта новага Закона “Аб прафэсійных саюзах” з тым, каб комплексна і сыстэмна ўрэгуляваць пытаньні, зьвязаныя са стварэньнем, рэгістрацыяй і дзейнасьцю прафсаюзаў, іх арганізацыйных структураў, саюзаў (асацыяцыяў) прафсаюзаў.

Уводзіцца новы від прафсаюзаў – без стварэньня юрыдычнай асобы, для якіх не патрабуецца наяўнасьць юрыдычнай адрэсы. Такія парфсаюзы ня будуць падлягаць дзяржаўнай рэгістрацыі, але будуць ставіцца на ўлік у адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Таксама ўсталёўваецца крытэр прадстаўніцтва прафсаюзаў для ўзаемадзеяньня з органамі дзяржаўнай улады па рашэньні пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, а таксама вядзеньня калектыўных перамоваў і ўкладаньне калектыўных дамоваў.

     Загад “Аб некаторых пытаньнях дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і іх саюзаў (асацыяцыяў)” прадугледжвае элімінацыю Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадзкіх аб’яднаньняў, практычная неабходнасьць у існаваньні якой адпала. Такім чынам, функцыі дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ускладваюцца выключна на органы юстыцыі.

     Як заўсёды, праект новага закона абапіраецца на міжнародныя праўныя нормы ў гэтай галіне, забавязаньні, прынятыя Рэспублікай Беларусь у межах Міжнароднай арганізаці працы, аднастайную практыку функцыянаваньня прафсаюзаў у краіне. Можа на гэты раз Камітэт па свабодах асацыяцыяў ня будзе рабіць заключэньняў па нашым заканадаўстве? У кантэксьце таго, што разуменьне міжнародных нормаў лягічна мусіць быць аднолькавым.

     Прэс-служба Прэзыдэнта падкрэсьліла, што дакумэнты істотна спрошчваюць і дэбюракратызуюць працэс стварэньня і дзейнасьці ў Беларусі аднаго з наймацнейшых апірышчаў дзяржавы – прафсаюзаў. Пытаньне для роздуму: усё ж такі чыім апірышчам мусяць быць прафзьвязы?


 
БелТА




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!