Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 10.10.2006 | Усе навіны
Змаганьне з паленьнем: краіны забараняюць паленьне у грамадзкіх месцах | Тацяна Куляшова

     З лютага 2007 года на тэрыторыі Францыі бярэ сілу забарона паленьня ва ўсіх грамадзкіх месцах. У катэгорыю падобных месцаў уключаныя станцыі, музэі, дзяржаўныя ўстановы і крамы, аднак у яе не ўваходзяць вуліцы і прыватныя памяшканьні – такія, як дамы ці нумары гатэляў. Адміністрацыі кавярняў, начных клюбаў і рэстарацыяў атрымалі “адтэрміноўку” да студзеня 2008 году.

     Першай у гісторыі дзяржавай, якая цалкам забараніла паленьне ў грамадзкіх месцах, стаў Бутан. Як заявіла Міністэрства гандлю і прамысловасьці Бутану, рашэньне аб забароне паленьня ў грамадзкіх месцах было прынятае з мэтай “абароны сучаснага і будучага пакаленьняў ад разбуральных наступстваў ўжываньня тытуню”. Штраф для парушальнікаў забароны складае 75 эўра для прыватных асобаў і 150 эўра для памяшканьняў, у якіх будзе зафіксаванае паленьне. Пры тым дзяржава мусіць узяць на сябе траціну кошту лекаваньня ад нікатынавай залежнасьці – цягам першага месяца такога лекаваньня. Нягледзячы на тое, што Францыю лічаць краінай курцоў, апытаньні грамадзкага меркаваньня сьведчаць:70 % насельніцтва падтрымлівае забарону.

     Аналягічныя захады зробленыя ўжо і ў іншых краінах сьвету (у тым ліку ў Эўропе). Гэтак першай краінай у сьвеце, якая забараніла паленьне ў грамадзкіх месцах, стала Ірляндыя. Прадстаўнікі ўлады заяўляюць аб посьпеху гэтага кроку – 90 % усіх пабаў і рэстарацыяў выконваюць забарону. Нарвэгія зрабілася другой краінай, якая ўвяла агульнанацыянальную забарону на паленьне у грамадзкіх месцах. Згодна з грамадзкім апытаньнем, дзеяньні ўрада падтрымлівае большасьць насельніцтва. На такі ж крок пайшлі і ўлады Канады.

     Гішпанія таксама пашырае наступ на паленьне. Гэтак была ўведзеная частковая забарона на паленьне ў барах і рэстаранах. Гэтыя ўстановы, якія гандлююць тытунёвымі й сьпіртовымі вырабамі, павінны мець асобныя зоны для тых, хто паліць, і для тых, хто ня паліць. Таксама было забаронена паліць у грамадзкіх месцах і офісах.

     Між іншым, у адпаведнасьці з вынікамі дасьледаваньня, якое было апублікаванае ў траўні 2006 года, краінамі, якія паляць больш за ўсіх, ёсьць Грэцыя, Кіпр і Партугалія.

     Зноў такі, ахова здароўя на дзяржаўным узроўні – гэта, канешне, добра. Але ўзьнікае шмат пытаньняў і дыскусіяў. Гэтак дзяржава павінна інфармаваць насельніцтва аб шкодзе паленьня і пра нэгатыўныя наступствы. Зь іншага боку, ці ня ёсьць такое глыбокае ўмяшальніцтва (як агульная забарона паленьня) парушэньнем грамадзянскіх правоў і свабодаў? Нягледзячы на розныя падыходы да гэтай праблемы, ўсе бакі сходзяцца ў адным – паліць зусім некарысна для здароўя.

 

news.bbc.co.uk    

 




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!