Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 05.10.2006 | Усе навіны
Карэйскі “Пан” ў барацьбе за пасаду Генеральнага сакратара ААН | Аляксандра Рагажынская

2-га кастрычніка Рада Бяспекі ААН ажыццявіла чацьвертае рэйтынгавае галасаванне па кандыдатурах прэтэндэнтаў на пасаду наступнага Генеральнага сакратара ААН. Як і ў папярэднія разы, у гэтым туры перамог міністр замежных справаў і гандлю Рэспублікі Карэя Пан Гі Мун. Падчас ананімнага галасавання за ягоную кандыдатуру выказаліся 14 з 15 чальцоў Рады Бяспекі. Пры гэтым ніводны заўсёдны ўдзельнік Рады не прагаласаваў супраць.

Пакуль у спісе кандыдатаў на пасаду застаюцца прэзідэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга, заўсёдны прадстаўнік Ярданіі пры ААН прынц Зэйд Раад Зэйд аль-Хусэйн, былі заступнік прэм’ер-міністра Таіланда Сурак’ярт Сатхыратхай, а таксама былы міністр фінансаў Аўганістана Ашраф Гані.

На галасаванні ў панядзелак Вайра Віке-Фрэйберга атрымала трэцяе месца: яе падтрымалі 5 чальцоў Рады. На другой пазыцыі ізноў апынуўся заступнік кіраўніка ААН па пытаннях грамадскай інфармацыі Шашы Тхарур з Індыі. Ён атрымаў 10 галасоў “за” і 3 “супраць”. Аднак пасля галасавання Шашы Тхарур заявіў, што здымае сваю кандыдатуру, бо ўпэўнены ў перамозе прадстаўніка Карэі.

Паўнамоцтвы Кофі Аннана, які з’яўляецца сёмым Генеральным сакратаром і займае гэтую пасаду з 1997 года, сканчваюцца 31 снежня. Паводле Статута ААН, Генеральны Сакратар ёсць галоўнай адміністратыўнай службовай асобай Арганізацыі. Ён прызначаецца Генеральнай Асамблеяй на падставе рэкамендацыі Рады Бяспекі.

Канчатковае галасаванне Рады па кандыдатурах, хутчэй за ўсё, адбудзецца 9-га кастрычніка.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!