Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 30.9.2006 | Усе навіны
Зачынены праз карыкатуры тыднёвік зноў зарэгістраваны | Тацяна Куляшова

Зачыненая праз карыкатурны скандал ў лютым бягучага году валагодзкая газэта “Наш регион” атрымала пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Аб гэтым паведаміла былы галоўная рэдактарка тыднёвіка Ганна Смірнова.

Нагадаем, што 15 лютага 2006 года газэта “Наш регион” апублікавала матэрыял “Карыкатурная вайна: меркаваньні”, у якім былі перадрукаваныя некалькі данскіх карыкатураў, першапачатковыя публікацыі якіх у заходнеэўрапейскай прэсе выклікалі акцыі пратэсту мусульманаў усяго сьвету. Некалькі дзён пасьля пракуратура Валагодзкай вобласьці ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 282 Крымінальнага Кодэкса РФ (“узбуджэньне нацыянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасьці асобай з выкарыстаньнем службовага стану”). 20 лютага ўласьнік газэты Міхаіл Смірноў зачыніў яе.

У красавіку гарадзкі суд Волагды прызнаў Смірнову вінаватай і прыгаварыў яе да штрафу ў памеры 100 тысячаў рублёў. Адвакаты журналісткі падалі касацыйную скаргу ў вышэйшую інстанцыю. Валагодзкі абласны суд вызваліў Смірнову ад пакараньня. Але яна ўсё адно лічыцца вінаватай у распальваньні рэлігійнай варожасьці.

 

На пачатку лютага 2006 года валгаградзкая і валагодзкая газэты апублікавалі карыкатуры на рэлігійныя тэмы. Малюнкі зьявіліся ў распал “карыкатурнага скандалу” вакол публікацыі ў данскай газэце сатырычнага комікса на прарока Мухамеда. Нягледзячы на тое, што толькі валагодзкая газэта "Наш регион" перадрукавала данскія малюнкі, аналягічныя публікацыі якіх выклікалі масавыя акцыі пратэста па ўсім сьвеце, а валгаградзкая газэта "Городские вести" апублікавала шарж уласнага мастака, была спыненая дзейнасьць абодвух выданьняў. Алтайскае інформагенцтва "Банкфакс" карыкатураў на рэлігійныя тэмы не публікавала, аднак у сакавіку ўпраўленьне Росохранкультуры РФ па Сыбірскай фэдэральным акрузе зьвярнулася ў суд Барнаула з патрабаваньнем закрыць СМІ. Разьюшанасьць чыноўнікаў выклікаў камэнтар на Інтэрнэт-форуме выданьня, дзе чытач разважаў аб падвоеных стандартах, якіх прытрымліваюцца ўлады, якія закрываюць замяшаныя ў карыкатурным скандале выданьні. Акрамя таго, папярэджаньне было вынесенае інтэрнэт-выданьню "Газета.Ru". Дзеяньні расейскіх чыноўнікаў мелі шырокі рэзананс па ўсёй краіне.

 

www.lenta.ru




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!