Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 30.9.2006 | Усе навіны
Кангрэс ЗША прагаласаваў за новы законапраект барацьбы з тэрарызмам | Тацяна Куляшова

У сераду палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 253 галасамі супраць 168 прыняла законапраект аб стварэньні вайсковых камісіяў для суду над тэрарыстамі. Адміністрацыя Буша лічыць яго “важным інструмэнтам у барацьбе з тэрарызмам”.

Законапраект прадугледжвае стварэньне ваенных камісіяў, якія будуць судзіць найбольш адыёзных тэрарыстаў. Таксама супраць іх дазволена прымяняць так званыя “жорсткія” мэтады дазнаньня. А супрацоўнікі спэцслужбаў, якія будуць праводзіць такія допыты, вызваляюцца ад адказнасьці за свае дзеяньні.

Дакумэнт быў накіраваны на Капіталійскі холм адначасова з прызнаньнем Белым домам існаваньня сакрэтных турмаў ЦДУ і пераводу 14 кіраўнікоў групоўкі “Аль-Каіда” у лягер на базе ПМС ЗША ў Гуантанамо на Кубе.

Аднак падрыхтаваны адміністрацыяй дакумэнт атрымаў нэгатыўную рэакцыю ня толькі з боку прадстаўнікоў апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі, але і з боку Рэспубліканскай партыі, якая знаходзіцца цяпер пры ўладзе. Асноўныя праблемныя моманты датычыліся спробаў даць новыя тлумачэньні зьместу Жэнэўскай канвэнцыі.

Адміністрацыя Буша не пайшла на канфлікт і пачала перамовы з чальцамі кангрэсу. Такім чынам быў выпрацаваны кампрамісны варыянт. І хаця гэты дакумэнт прадугледжвае больш шырокія (чым папярэднія) правы для замежных вязьняў, ён у той жа час надае выканаўчай уладзе шырокія паўнамоцтвы ў абыходжаньні з палоннымі.

Такім чынам цяпер, калі законапраект атрымаў адабрэньне палаты прадстаўнікоў, аналягічнае галасаваньне мусіць прайсьці ў Сэнаце.

Падсумуем: кангрэсмэны прагаласавалі за катаваньні. Будзем сачыць за далейшым разьвіцьцём падзей ва ўлоньні амэрыканскай дэмакратыі.


 

www.vesti.ru

 




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!