Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 27.9.2006 | Усе навіны
ЦВК РФ адмовілася ад правядзеньня рэфэрэндуму аб трэцім тэрміне Пуціна | Тацяна Куляшова

ЦВК РФ адмовілася выносіць на агульнарасейскі рэфэрэндум пытаньне аб трэцім прэзыдэнцкім тэрміне. Пытаньне, якое прапаноўвалася для вынясеньня на рэфэрэндум, гучыць наступным чынам: “Ці згодныя Вы, што адная і тая ж асоба ня можа займаць пасаду прэзыдэнта РФ болей двух разоў запар?”.

Нагадаем, што прапанова аб правядзеньні рэферэндума была ўнесеная ЦВК Паўночнай Асеціі-Аланіі. Як зазначаецца ў заключэньні ЦВК РФ, тое, што адная і тая ж асоба ня можа займаць пасаду прэзыдэнта болей двух разоў запар, прадугледжваецца часткай 3 артыкула 81 Канстытуцыі РФ. “Таму станоўчы адказ на пытаньне, якое прапанавалася вынесьці на рэфэрэндум РФ, уяўляе сабой падцьверджаньне існай канстытуцыйнай нормы” – адзначае ЦВК. Па меркаваньні камісіі, канстытуцыйныя нормы ня маюць неабходнасьці ў дадатковым падцьверджаньні, якое выражаецца, ў тым ліку, шляхам рэфэрэндуму.

У зьвязку з вышэйазначаным, камісія адзначыла, што прапанаванае пытаньне ня можа быць вынесенае на рэфэрэндум. Як паведаміла падчас выступленьня чалец ЦВК РФ Людміла Кулясава, згодна з фэдэральным канстытуцыйным законам “Аб рэфэрэндуме РФ”, рашэньне, прынятае на рэфэрэндуме, прызнаецца ў тым выпадку, калі “за” пытаньне рэфэрэндуму прагаласавала больш паловы яго ўдзельнікаў, пры гэтым, калі абсалютная большасьць яго ўдзельнікаў прагаласуе супраць пытаньня рэфэрэндуму, рашэньне застаецца непрынятым. Такім чынам, якое б рашэньне ні было прынятае на прапанаваным рэфэрэндуме, яно не прывядзе да праўных вынікаў.

Раней мы ўжо пісалі пра тое, што Пуцін зазначаў, што Канстытуцыя РФ ня будзе зьмененая, каб даць яму магчымасьць балятавацца на трэці тэрмін. Прэзыдэнт сказаў, што найвялікшым дасягненьнем апошніх гадоў у Расеі ёсьць стабільнасьць. “Ня можа быць стабільнай сытуацыя ў краіне, калі мы дэстабілізуем Падставовы закон дзяржавы”, - падкрэсьліў У. Пуцін. Атрымліваецца, што ЦВК РФ выказаў “Так” стабільнасьці і “Не” рэфэрэндуму.

 

www.afn.by




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!