Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 21.9.2006 | Усе навіны
Судовы працэс у Турэччыне: пісьменьніца ледзь не апынулася за кратамі за ўспамін генацыду армянаў | Тацяна Куляшова

Стамбульскі суд апраўдаў турэцкую пісьменьніцу Эліф Шафак, якая апублікавала вясной 2006 года раман “Пазашлюбны сын Стамбула”, дзеяньне якога адбываецца ў гады рэзьні армянаў у Атаманскай імпэрыі.

У чацьвер мясцовы суд апраўдаў папулярную турэцкую пісьменьніцу. Ён не знайшоў парушэньня артыкула 301 Крымінальнага Кодэкса Турэччыны ў новай кнізе пісьменьніцы, якая выйшла ў сьвет у красавіку 2006 года. Эліф Шафак пагражалі 3 гады турмы за ўпамін ў мастацкім творы факта генацыду армянскага народа. У Турэччыне гэтая тэма забароненая. Анкара адмаўляецца прызнаць генацыдам падзеі 1915-1917 гг., калі з тэрыторыі Асманскай Імпэрыі былі гвалтоўна высяленыя ці забітыя больш за мільён армянаў. У Турэччыне гэта тлумачыцца рэаліямі вайсковага часу – турэцкія ўлады сцьвярджаюць, што ва ўсім вінаватая Першая Сусьветная вайна.

Пісьменьніца на паседжаньні не прысутнічала. Аглядальнікі называлі суд над Шафак спраўджаньнем свабоды слова для Турэччыны, якая імкнецца ўступіць у Эўразьвяз.

Судовы працэс быў распачаты 21 верасьня. Генэральны пракурор Стамбула зьвінаваціў пісьменьніцу ў парушэньні артыкула 301 Крымінальнага Кодэкса Турцыі – абразе нацыянальнай годнасьці туркаў. Гэты артыкул узяў сілу летась ў чэрвені і адразу справакаваў хвалю крытыкі. У абразе нацыянальнай годнасьці былі абвінавачыныя блізу 60 турэцкіх пісьменьнікаў і журналістаў. “Найвялікшай праблемай артыкула 301 ёсьць ня тое, што ў адпаведнасьці зь ім сажаюць за краты, але тое, што ён прымушае нас маўчаць”, - адзначыла Эліф Шафак. Крытыкі 301 артыкула ў Турэччыне і ў сьвеце кажуць, што ён цісьне свабоду слова, а гэта можа перашкодзіць краіне ўступіць у Эўрапейскі Зьвяз. Неабходна адзначыць, што Турэччына ўпершыню высоўвала абвінавачваньне па гэтым артыкуле за мастацкі твор.

Нагадаем, што праблема непрызнаньня генацыду армянаў зьяўляецца спрэчным пунктам перамоваў паміж Турэччынай і Эўразьвязам з пытаньня ўступленьня краіны ў гэты зьвяз.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!