Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 20.9.2006 | Усе навіны
Трэці тэрмін для Пуціна: рэфэрэндум ці стабільнасьць? | Тацяна Куляшова

З ініцыятывай аб правядзеньні рэфэрэндума за трэці срок для Пуціна выступіў заканадаўчы орган Паўночнай Асеціі. Кіраўнік ЦВК РФ Вешнякоў паведаміў, што дакумэнты аб стварэньні ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы рэфэрэндума паступілі ў ЦВК 18 верасьня. У адпаведнасьці з законам, ЦВК мае 10 дзён, каб вырашыць, наколькі пытаньне, якое плянуецца выносіць на рэфэрэндум, адпавядае патрабаваньням фэдэральнага закона. ЦВК ужо пачаў аналізаваць прадстаўленыя дакумэнты і вынясе рашэньне не пазьней 27 верасьня.

Разам з тым А.Вешнякоў пацьвердзіў сваю папярэднюю пазыцыю, што нават у выпаду станоўчага рашэньня ЦВК ініцыятары рэфэрэндума ня змогуць укласьціся ў тэрмін, які б не парушаў заканадаўства: правядзеньне рэфэрэндумаў забароненае за год да парлямэнцкіх выбараў. Тым ня менш, ЦВК забавязаны дасьледаваць пытаньне і вынесьці рашэньне, “наколькі ўвогуле магчымы такі рэфэрэндум”.

Тым часам у аўторак стала вядома, што дзяржаўная Дума РФ можа ўжо ў кастрычніку-лістападзе разгледзець заканадаўчую ініцыятыву чачэнскіх парлямэнтароў аб зьмяненьні Канстытуцыі РФ з мэтай ліквідацыі абмежаваньняў прэзыдэнту РФ магчымасьці быць абраным на трэці тэрмін. Рада Думы накіравала законапраект чачэнскіх дэпутатаў для разгляду ў фракцыі і камітэты; цягам месяца яны мусяць азначыцца па канцэпцыі гэтага праекта закона.

Парлямэнт Чачэніі напрыканцы ліпеня прыняў пастанову аб унясеньні ў Дзярждуму РФ у парадку заканадаўчай ініцыятывы праект фэдэральнага закона “Аб папраўке да Канстытуцыі РФ па зьмяненьні тэрміна паўнамоцтваў прэзыдэнта РФ”, што дазволіла б прэзыдэнту РФ У.Пуціну балятавацца на пост прэзыдэнта ў трэці раз запар у 2008 годзе. Для ўнясеньня такой зьмены ў Канстытуцыю неабходна атрымаць падтрымку дзьвюх трацінаў складу Дзярждумы, то бок 300 галасоў і, акрамя таго, закон мусіць быць падтрыманы трыма чвэрцямі чальцоў Рады Фэдэрацыі і ня менш чым дзьвюма трацінамі ад агульнай лічбы Заканадаўчых Сходаў суб’ектаў РФ.

Нагадаем, што яшчэ ў ліпені 2006 года ў інтэрвію францускаму тэлеканалу TF-1 У.Пуцін зноў пацьвердзіў, што Канстытуцыя РФ ня будзе зьмененая, каб даць яму магчымасьць балятавацца на трэці тэрмін. Прэзыдэнт сказаў, што найвялікшым дасягненьнем апошніх гадоў у Расеі ёсьць стабільнасьць. “Ня можа быць стабільнай сытуацыя ў краіне, калі мы дэстабілізуем Падставовы закон дзяржавы”, - падкрэсьліў У.Пуцін.

 

 

Паводле: www.newsru.com




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!