Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 13.9.2006 | Усе навіны
Еўрапейскі Звяз прыняў Дэкларацыю з нагоды ўгодкаў тэрактаў 11 верасня 2001 | Рагажынская Аляксандра

З нагоды 5-цігодзя тэрарыстычных атакаў 11 верасня 2001 у Злучаных Штатах Амерыкі, Еўрапейскі Звяз узгадаў шматлікіх ахвяраў, выказаў свае спачуванні сваякам і сябрам тых, хто загінуў, і ізноў асудзіў любыя формы тэрарызму.

 

“Жудасныя тэракты 11 верасня яскрава прадэманстравалі, што тэрарызм з’яўляецца пагрозай для ўсіх дзяржаваў свету і для ўсіх народаў. Тэрарызм ёсць пагрозай бяспекі, каштоўнасцям дэмакратычных грамадстваў, правам і свабодам чалавека, асабліва з улікам таго, што ёсць скіраваным супраць невінаватых асобаў. Тэрарыстычныя дзеянні нельга абгрунтаваць ніякімі чыннікамі.” Менавіта такімі словамі пачынаецца дакумент.

 

Паводле Дэкларацыі, барацьба з тэрарызмам ёсць прыярытэтнай задачай для Еўрапейскага Саюза. ЕС вельмі цэніць супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі і іншымі дзяржавамі ў гэтым накірунку і падкрэслівае, што ўсе дзеянні, якія прымаюцца дзеля папярэджання і барацьбы з тэрарызмам, павінны адпавядаць нормам міжнароднага права, асабліва міжнароднага гуманітарнага права, права ўцекачоў і права правоў чалавека. У звязку з гэтым, Еўрапейскі Звяз ухваліў прыняцце Генеральнай Асамблеяй Аб’яднаных Нацыяў 8-га верасня 2006 года першай Глабальнай Стратэгіі па Барацьбе з Тэрарызмам  і адзначыў, што будзе працягваць свае абавязкі па ўдзелу ў стварэнні больш бяспечнага свету.

 

Краіны-чальцы ЕС ізноў падкэсліваюць, што паўнавартасная кааперацыя міжнароднай супольнасці мела вынікам значныя поспехі ў барацьбе з тэрарызмам і шмат патэнцыйных тэрарыстычных атакаў былі папярэджаны, але доўгатэрміновы ўстойлівы поспех у барацьбе з тэрарызмам можа быць дасягнуты толькі, калі міжнародная супольнасць вырашыць праблемы, што правакуюць распаўсюджванне тэрарызму.

 




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!