Забарона рэвізіі канстытуцыйнай рэформы
| Ганна Жарабцова
4 жніўня Прэзыдэнт Украіны падпісаў прыняты Вярхоўнай Радай Закон “Аб унясеньні зьмяненьняў ды дапаўненьняў у разьдзел IV Закона Ўкраіны “Аб Канстытуцыйным Судзе Ўкраіны”.
У адпаведнасьці з новай рэдакцыяй часткі IV “Заключныя ды пераходныя палажэньні”, юрысдыкцыя Канстытуцыйнага Суду Ўкраіны па адпаведнасьці Канстытуцыі Ўкраіны распаўсюджваецца на законы Ўкраіны, акрамя тых законаў Украіны аб унясеньні зьмяненьняў у Канстытуцыю, якія набылі моц.