Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 15.7.2006 | Усе навіны
Перамяшчэнне музейных каштоўнасцяў праз мяжу Рэспублікі Беларусь | Ганна Жарабцова

У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцыяў, іх агульнадаступнасці і павышэння эфектыўнасці выкарыстання , у тым ліку ў якасці аб’ ектаў міжнароднага культурнага абмену, 10 ліпеня 2006 года Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 435.

Указ уводзіць забарону на вываз за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне музейных прадметаў і (або) музейных калекцыяў, якія уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь. Выключэннем з гэтага правілу ёсць выпадкі вывазу музейных каштоўнасцяў у адпаведнасці з набыўшай моц міжнароднай дамовай Рэспублікі Беларусь аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцей згодна з рашэннем Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па кожным факце перамяшчэння культурных каштоўнасцей; а таксама музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, што прызнаныя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), абменьваюцца на іншыя музейныя прадметы , музейныя калекцыі або прадметы музейнага значэння, якія знаходзяцца ў замежных музеях. Абгрунтаваннем для абмену ёсць рашэнне Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па кожным факце перамяшчэння культурных каштоўнасцей пры наяўнасці пісьмовай дамоўленасці паміж музеямі і згодна з стараннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб раўназначнасці абмену.

Указ набывае моц з дня яго афіцыйнага апублікавання.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!