Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2006 года № 36 былі ўнесены зьмяненьні ды дапаўненьні ў Палажэньне аб узгадненьні найменьняў камэрцыйных ды некамэрцыйных арганізацыяў.
У адпаведнасьці з унесенымі зьмяненьнямі пад скарочаным найменьнем разумеецца неафіцыйнае найменьне юрыдычнай асобы, якое вызначаецца заснавальнікамі (удзельнікамі, уласьнікам маёмасьці) пры наяўнасьці складанага ды шматслоўнага найменьня юрыдычнай асобы дзеля спрашчэньня ўзаемадачыненьняў паміж удзельнікамі цывільнага абегу. Дапушчальным ёсьць выкарыстаньне рэспубліканскімі ды камунальнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі тэрміну “дзяржаўнае прадпрыемства” у рэклямных матэрыялах, ліставаньні, аналітычных нататках, табліцах, даведках, схемах і г.д.
Пры выкарыстаньні ўнітарнымі прадпрыемствамі ў рэклямных матэрыялах тэрміну “дзяржаўнае прадпрыемства” (“унітарнае прадпрыемства”) і пры адсутнасьці поўнага афіцыйнага найменьня ўнітарнага прадпрыемства павінен пазначацца ідэнтыфікацыйны код юрыдычнай асобы, т.б. рэгістрацыйны нумар юрыдычнай асобы ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў.
Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2006 года № 36 набывае моц ад дню яе афіцыйнага апублікаваньня.
