Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2006 года № 138-З былі ўнесены зьмяненьні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Зьмяненьні закранаюць арт. 255 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “абмежаваньне працы па сумяшчальніцтве”. У прыватнасьці, прынятым Законам устаноўлена, што кіраўніку арганізацыі забараняецца выконваць аплачваемыя працы на ўмовах штатнага сумяшчальніцтва, акрамя выкладніцкай, навуковай ці іншай творчай дзейнасьці, а таксама мэдычнай практыкі.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2006 года № 138-З набывае моц празь дзесяць дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
