Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 14.7.2006 | Усе навіны
Удасканаленьне збору (нарыхтоўкі) і выкарыстаньня адходаў | Ганна Жарабцова

Дзеля паляпшэньня экалягічнай сытуацыі ды падвышэньня эфэктыўнасьці збору ды выкарыстаньня адходаў у якасьці другаснай сыравіны 10 ліпеня 2006 года Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Ўказ № 437 “Аб некаторых захадах па ўдасканаленьні арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстаньня адходаў у якасьці другаснай сыравіны”.

У адпаведнасьці з Указам № 437 ствараецца дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд арганізацыі збору (нарыхтоўкі) ды выкарыстаньня адходаў у якасьці другаснай сыравіны. Распараджацца сродкамі дзяржаўнага бюджэтнага фонду будзе Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.

Прыняты нарматыўна-праўны акт прадугледжвае парадак фармаваньня ды выкарыстаньня сродкаў фонду, які мае паўстаць. Фонд фармаваццаме за кошт сплаты адпаведнага збору юрыдычнымі асобамі й індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія вырабляюць і(ці) імпартуюць тавары ў шкляной, папяровай ды кардоннай тары.

Сродкі фонду будуць накіроўвацца на разьвіцьцё сыстэмы збору ды перапрацоўкі адходаў, пакрыцьця выдаткаў, якія не кампэнсуюцца грашовымі сродкамі, атрыманымі ад рэалізацыі адходаў пакунку і г.д.

Падпісаны Ўказ вызначае таксама стаўкі, па якіх будуць абкладацца зборам на імпарт ці вытворчасьць шкляной, папяровай ды кардоннай тары. У выпадку, калі немагчыма вызначыць вагу тары, што ўвозіцца, ці яе закладавы кошт, стаўкі платаў разьлічваюцца на падставе кантрактнай цаны тавару, які запакаваны ў тару. Сума збору будзе ўлічвацца ў сабекошце прадукцыі.

Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2006 года № 437 набывае моц зь 1 ліпеня 2006 года. Кантроль за выкананьнем Указу № 437 ускладваецца на Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!