Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 09.7.2006 | Усе навіны
У Расеі у трэцім чытаньні ўхвалены законапраект аб падвоеным грамадзянстве | Ганна Жарабцова

5 ліпеня 2006 года Дзяржаўная Дума Расейскай Фэдэрацыі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, якім рэгулююцца пытаньні падвоенага грамадзянства. Ён быў ухвалены аднагалосна (прагаласавалі 427 дэпутатаў пры неабходным кворуме ў 226 галасоў).

У адпаведнасьці з ухваленым законапраектам чальцом Рады Фэдэрацыі й дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі ня можа быць расейскі грамадзянін, які мае таксама грамадзянства замежнай краіны. Атрыманьне грамадзянства замежнай дзяржавы ці згуба грамадзянства Расеі ёсьць падставай для датэрміновага спыненьня паўнамоцтваў дэпутата Дзяржаўнай Думы ды чальца Рады Фэдэрацыі.

Толькі расейскі грамадзянін можа быць Прэзыдэнтам Расеі ды ўзначальваць суб’ект Фэдэрацыі.

У адпаведнасьці з законапраектам забараняецца быць біпатрыдамі сакратару, сталым чальцам ды чальцам Рады бясьпекі, старшыню Разьліковай палаты, яго намесьнікам ды аўдытарам Разьліковай палаты.

Акрамя таго, законапраэкт замацаваў палажэньне аб тым, што памянёныя службовыя асобы ня могуць мець від на жыхарства ці іншыя дакумэнты, у адпаведнасьці зь якімі яны маюць права на пражываньне за мяжой.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!