Усе расейскія ВНУ, якія ажыцьцяўляюць выкладніцкую дзейнасьць на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, ня маюць дазволу Міністэрства адукацыі ды навукі Ўкраіны на гэты від дзейнасьці. Такая заява была зроблена старшынём Дзяржаўнай інспэкцыі навучальных установаў Украіны Аляксандрам Бурлаковым.
Па выніках праверак, што правяла Дзяржаўная інспэкцыя навучальных установаў, высьветлілася, што шмат якія навучальныя ўстановы ня мелі дазволу Міністэрства адукацыі ды навукі Ўкраіны на ажыцьцяўленьне сваёй дзейнасьці. ВНУ выдумлялі нейкі нумар ліцэнзіі і такім чынам ажыцьцяўлялі сваю дзейнасьць. Зараз па выніках праверак прыймаюцца неабходныя захады.
