Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 08.7.2006 | Усе навіны
Блянкі мытных дэклярацыяў па-беларуску | Уладзіслаў Белавусаў

Як паведамляе БелаПАН, дзякуючы чарговай ініцыятыве грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ), памежныя пункты пропуску будуць забясьпечаны беларускамоўнымі блянкамі пасажырскіх мытных дэклярацыяў.

Паведамляецца таксама пра ліст, які прыйшоў у ТБМ зь Дзяржаўнага мытнага камітэту. У гэтым лісьце ДМК забавязуецца зрабіць “неабходныя захады” для станоўчага разьвязаньня гэтага пытаньня.

Няясна пакуль, у якім тэрмін мытная служба зьбіраецца выканаць ускладзеныя на сябе забавязаньні. У той жа час у адпаведнасьці з артыкулам 129 Мытнага кодэксу мытнае афармленьне, уключаючы запаўненьне дакумэнтаў для мытных мэтаў, робіцца як на расейскай, так і на беларускай мовах. Вось жа, нішто не перашкаджае і сёньня беларускамоўным грамадзянам запаўняць расейскамоўныя блянкі па-беларуску!

Летась на прэзэнтацыя 1-га нумару часопісу “Праўнік” сп. Трусаў распавёў пра тое, як колісь у якасьці дэпутата Вярхоўнага Савету неўпрыкмет зрабіўся ініцыятарам вяртаньня слова “мытня” у мову беларускага справаводзтва. Ці здолее ТБМ у сёньняшніх умовах спрычыніцца да беларусізацыі цяпер ужо мытнага справаводзтва?




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!