Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 08.7.2006 | Усе навіны
Грамадзяніна Беларусі абвінавацілі ў ганьбаваньні беларускай амбасады ў Маскве | Уладзіслаў Белавусаў

10 ліпеня Басманны суд Масквы пачне разглядаць крымінальную справу па абвінавачаньні грамадзяніна Беларусі Юрася Іванюковіча ў “вандалізьме, то бок ганьбаваньні будынкаў ды іншых пабудоваў”. 9 траўня ён напісаў маркерам на шыльдах, што знаходзяцца на сьцяне будынку амбасады Беларусі ў Расеі: “Жыве Беларусь!!!” ды “БТ хлусіць!!!”. Надпісы былі адразу ж сьцертыя, а Іванюковіч быў затрыманы. 

6 ліпеня ў Незалежным прэсавым цэнтры адбылася прэсавая канфэрэнцыя з удзелам Юрася Іванюковіча ды ягонага абаронцы Станіслава Маркелава. 

Маркелаў адзначыў, што надпісы былі зробленыя не на будынку амбасады, а менавіта на шыльдах, якія, у адрозьненьне ад будынку, ня ёсьць гістарычнай каштоўнасьцю, бо зьявіліся толькі напачатку 90-х гадоў. Акрамя таго, ніхто з супрацоўнікаў амбасады не выказаў прэтэнзіяў з нагоды псаваньня іхнай маёмасьці. Таму назваць вандалізмам дзеяньні ягонага падабароннага нельга, падкрэсьліў Маркелаў.  

Адвакат распавёў, што Юрась Іванкевіч амаль не валодае расейскай мовай. Па закону ён мае права на паслугі перакладніка, прычым яго пра гэта мусілі паінфармаваць на зразумелай яму мове. Аднак гэтая прапанова была выказана па-расейску. Слова “пераводчык” у беларускай мове мае іншы сэнс, адрозны ад расейскае. Таму Іванюковіч адмовіўся ад паслуг перакладніка. Прызначаны яму адвакат беларускае мовы ня ведаў. Акрамя таго, гэты адвакат не заявіў жаднага стараньня па абвінаваўчым акце.      

Станіслаў Маркелаў, які ўвайшоў у справу незадоўга да суду, падкрэсьліў, што немагчыма чыніць суд над чалавекам, калі судовыя дакумэнты складзеныя на незразумелай яму мове. Адвакат таксама паведаміў, што, насуперак закону, да ягонага падабароннага ня быў запрошаны беларускі консул. 

Максымальнае пакараньне па артыкуле “вандалізм” – адзін год папраўчых работаў.

Паводле Інфармацыйнай агенцыі ПРИМА-News [2006-07-06-Rus-36].




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!