Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 07.7.2006 | Усе навіны
Дадатковыя захады ў рэгуляваньні падатковых стасункаў | Ганна Жарабцова

Дзеля ўдасканаленьня рэгуляваньня падатковых стасункаў, забесьпячэньня правоў юрыдычных і фізычных асобаў і выкананьня імі сваіх абавязкаў, абароны інтарэсаў дзяржавы ў сфэры падаткаабкладаньня Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 419 ад 30 чэрвеня 2006 года “Аб дадатковых захадах у рэгуляваньні падатковых стасункаў”.

У Ўказе № 419 зьведзены палажэньні, што датычацца захадаў эканамічнай адказнасьці, якая ўжываецца падатковымі, мытнымі ворганамі, а таксама захады што да арышту маёмасьці дзеля забесьпячэньня паступленьня ў бюджэт сумаў эканамічных санкцыяў і адміністрацыйных спагнаньняў.

Указ № 419 ад 30 чэрвеня 2006 года вызначае канкрэтныя правапарушэньні і адказнасьць за іх. Акрамя таго, зафіксаваны канкрэтныя крытэры дапасаваньня эканамічных правапарушэньняў да малазначных дзеля ўжываньня зьмякчальных акалічнасьцяў, а таксама вызначаны ўскладняльныя акалічнасьці.

Памеры прадугледжаных Указам штрафаў за шэраг адміністрацыйных правапарушэньянў, якія былі ўчыненыя пэрсаналам юрыдычнай асобы і фізычнымі асобамі-платнікамі, таксама дыфэрэнцыяваныя ў залежнасьці ад часу пратэрміноўкі выкананьня забавязкаў.

Падпісаны Указа прадугледжвае захады, якія скіраваныя на замацаваньне дысцыпліны ў падатковых стасунках і адміністрацыйнай адказнасьці за намераную нясплату, няпоўную сплату падаткаў ды збораў, невыкананьне падатковым агентам забавязку па ўтрыманьні й пералічэньні ў бюджэт падаткаў ды збораў.

Вытворчасьць у вызначаных у указе № 419 па правапарушэньнях, у тым ліку й накладаньне спагнаньняў (ужываньне санкцыяў), будзе ажыцьцяўляцца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі ворганаў: Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь – па ўсіх правапарушэньнях, прадугледжаных Указам № 419; мытнымі  й падатковымі ворганамі – ў залежнасьці ад наданых Указам № 419 паўнамоцтваў.

Акрамя таго, Указам ад 30 чэрвеня 2006 года № 419 вызначаны тэрміны, цягам якіх могуць накладацца спагнаньні за ўчыненыя правапарушэньні.

Указ набывае моц праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Да правапарушэньняў, якія былі ўчынены да набыцьця моцы Ўказам № 419 і за якія не былі ўжытыя эканамічныя санкцыі, будуць выкарыстоўвацца палажэньні Ўказу № 419, калі памянёныя правапарушэньні прадугледжаныя ва Ўказе Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 траўня 2003 года № 185 “Аб некаторых пытаньнях ужываньня мытнымі ворганамі Рэспублікі Беларусь эканамічных санкцыяў, накладаньня імі арышту на маёмасьць і прызнаньні страціўшымі моц некаторых указаў ды палажэньняў указаў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь” і ад 22 студзеня 2004 года № 36 “Аб дадатковых захадах у рэгуляваньні падатковых стасункаў.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!