Узмацненьне пакараньня для манапалістаў у ЭЗ
| Ганна Жарабцова
Эўрапейская камісія падвысіла штрафы для парушальнікаў антыманапольнага заканадаўства.
У адпаведнасьці з прынятымі захадамі ў барацьбе з манапалістамі значна падвышаюцца штрафы кампаніяў за парушэньне антыманапольнага заканадаўства. Так, замест 10% ад усёй утаргоўкі кампаніі парушальнікі будуць сплачваць 30% прыбыткаў ад групы тавараў, пры продажы якіх былі парушаны нормы канкурэнтнага права.