Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 29.6.2006 | Усе навіны
Зацьверджаныя нормы на рэкляму, маркетынгавыя, кансультацыйныя ды інфармацыйныя паслугі, прадстаўнічыя мэты, падрыхтоўку кадраў. | Ганна Жарабцова

Дзеля падвышэньня эфэктыўнасьці выкарыстаньня сродкаў на рэкляму, маркетынгавыя, кансультацыйныя ды інфармацыйныя паслугі, прадстаўнічыя мэты, падрыхтоўкі кадраў 15 чэрвеня 2006 года Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь быў падпісаў Указ № 398 “Аб зацьвярджэньні нормаў выдаткаў на рэкляму, маркетынгавыя, кансультацыйныя ды інфармацыйныя паслугі, прадстаўнічыя мэты, падрыхтоўку кадраў”. Нарматыўна-праўны акт вызначае межы, у якіх памянёныя нормы могуць быць уключаны ў склад выдаткаў, якія ўлічваюцца пры спагнаньні падаткаў.

Указ Прэзыдэнта № 398 вызначае агульныя нормы расходаў для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў на прадстаўнічыя мэты што да прыёму і абслугоўваньня замежных дэлегацыяў і пэўных асобаў (у тым ліку й што да сплаты гатэляў, харчаваньня, культурнага ды побытавага абслугоўваньня, паслугаў перакладніка й транспартных паслугаў), арганізацыі правядзеньня сходаў, канфэрэнцыяў, сэмінараў, калегіяў, нарадаў – у памеры да 0,2% выдаткаў на аплату працы работнікаў гэтых арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў за справаздачны пэрыяд. На падрыхтоўку кадраў паводле дамоваў, заключаных с установамі, якія забясьпечваюць атрыманьне вышэйшай, сярэдне-спэцыяльнай і прафэсійна-тэхнічнай адукацыі нормы расходаў мусяць складаць ня больш за 2% выдаткаў на аплату працы работнікаў гэтых арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў за справаздачны пэрыяд, калі іншае не вызначана Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

Дадаткова для арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыцьцяўляюць турыстычную дзейнасьць, дзейнасьць у арганізацыі ды правядзеньні тэатральна-відовішчных мерапрыемстваў, замацаваны падвышальны нарматыў выдаткаў на рэкляму, маркетынгавыя, інфармацыйныя й кансультацыйныя паслугі.

Арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, асноўным відам дзейнасьці якіх ёсьць арганізацыя выставаў, кірмашоў, а таксама тых, якія разьмяшчаюць рэкляму праз дзяржаўныя тэлерадыёвяшчальныя арганізацыі й з доляй дзяржаўнай уласнасьці ня менш за 51%, надаецца права на ўключэньне ў выдаткі фактычна ўчыненых выдаткаў на рэкляму, а дзяржаўным тэлерадыёвяшчальным арганізацыям – фактычна ўчыненых выдаткаў на маркетынгавыя, інфармацыйныя й кансультацыйныя паслугі.

Вылічэньне нормаў выдаткаў юрыдычнымі асобамі ды індывідуальнымі прадпрымальнікамі будзе ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб бугальтарскім уліку ад утаргоўкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (працаў, паслугаў), ці то валавога прыбытку за справаздачны пэрыяд.

Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 398 ад 15 чэрвеня 2006 году “Аб зацьвярджэньні нормаў выдаткаў на рэкляму, маркетынгавыя, кансультацыйныя ды інфармацыйныя паслугі, прадстаўнічыя мэты, падрыхтоўку кадраў” набывае моц ад 1 чэрвеня 2006 года.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!