Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 30.6.2006 | Усе навіны
Зьмяненьні ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб плаце за зямлю” | Ганна Жарабцова

Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2006 году № 128-З ўнёс зьмяненьні ды дапаўненьні ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб плаце за зямлю”.

У адпаведнасьці з памянёным Законам ад 19 чэрвеня 2006 года № 128-З арт. 16 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб плаце за зямлю” быў выкладзены ў новай рэдакцыі. Дадзены артыкул рэгулюе памер арэнднай платы за дзялянкі.

У прыватнасьці, вызначана, што за арандаваныя дзялянкі плата спаганяецца ў памеры, які вызначаны дамовай арэнды. Базавыя стаўкі штогадовага арандовага за дзялянкі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці, вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі й распарадчымі ворганамі ў адпаведнасьці з кадастравым коштам гэтых дзялянак з выкарыстаньнем каэфіцыентаў, вызначаных Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у залежнасьці ад мэтавага прызначэньня дзялянак.

Пры заключэньні дамовы арэнды дзялянкі, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці, мясцовыя выканаўчыя й распарадчыя ворганы маюць права на падвышэньне (паніжэньне) базавых стаўкаў штогадовага арандовага за дзялянкі, але ня больш чым удвая, у залежнасьці ад тэрміну арэнды, памеру дзялянкі, кошту паляпшэньняў, учыненых арандатарам дзялянкі і(ці) прадугледжаных дамовай арэнды, наяўнасьці абмежаваньняў (ускладненьняў) у карыстаньні памянёных дзялянак, сацыяльнай значнасьці дзейнасьці арандатараў для адміністрацыйна-тэрытарыяльных ды тэрытарыяльных адзінак, сэзонавасьці, часу (дзённае, начное) і віду дзейнасьці, якая ажыцьцяўляецца арандатарамі, а таксама крыніцаў яе фінансаваньня.

Дадзены артыкул у памеры вызначэньня арандовага за дзялянку быў прыведзены ў адпаведнасьць з Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 74  ад 7 лютага 2006 году.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2006 году № 128-З “Аб унясеньні зьмяненьняў ды дапаўненьняў у закон Рэспублікі Беларусь “Аб плаце за зямлю” набывае моц з дню яго афіцыйнага апублікаваньня.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!