Фэдэральны суд Злучаных Штатаў Амэрыкі даў папярэднюю згоду на ўрэгуляваньне пазову рэклямадаўцаў да Yahoo! з нагоды махлярства з накручваньнем колькасьці клікаў.
Пазоў з нагоды рахункаў Yahoo!, завышаных з-за накруткаў паказаў онляйнавай рэклямы на пачатку 2004 года, быў пададзены Checkmate Strategic Group. Але кампанія вырашыла ўрэгуляваць спрэчку мірным чынам - шляхам заключэньня міравога пагадненьня. У адпаведнасьці з гэтым пагадненьем Yahoo! мусіць сплаціць рэклямадаўцам амаль 5 млн. даляраў за махлярства.