21 чэрвеня 2006 года Палата Лордаў брытанскага Парлямэнту адмяніла закон ад 1327 году аб абароне двух цэнтральных рынкаў Лёндану.
Закон ад 1327 году быў выдадзены каралём Эдуардам ІІІ. Гэты Закон прадугледжваў забарону гуртовага гандлю прадуктамі харчаваньня ў радыюсе 10 кілямэтраў ад кожнага з цэнтральных рынкаў Лёндану - Сьмітфілд ды Білінгстэйг.
У выніку адмены закону ад 1327 году ўжо пададзены заяўкі на адкрыцьцё некалькіх рэстарацыяў у цэнтры Лёндану.
