Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 29.6.2006 | Усе навіны
Упарадкаваньне стасункаў у сфэры навукі | Ганна Жарабцова

Дзеля ўдасканаленьня праўнага рэгуляваньня стасункаў у сфэры навукі 19 чэрвеня 2006 года Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 402 “Аб некаторых захадах што да ўпарадкаваньня выкарыстаньня слова “акадэмія”, прысуджэньня навуковых ступеняў, наданьня навуковых ды акадэмічных навуковых званьняў”.

У адпаведнасьці з Указам № 402 права на выкарыстаньне слова “акадэмія” у сваіх найменьнях маюць наступныя арганізацыі:

  • навуковыя арганізацыі й установы адукацыі, маёмасьць якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці;
  • арганізацыі, найменьня якіх уключаюць найменьня навуковыя арганізацыі й установы адукацыі, маёмасьць якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці, і выкарыстоўваюць слова акадэмія ў сваіх назовах.

Арганізацыі, назва і(ці) статутныя дакумэнты якіх не адпавядаюць навэлам заканадаўства, мусяць на працягу трох месяцаў перарэгістравацца. Пры гэтым плата за такую перарэгістрацыю (толькі рэгістрацыйны збор) не спаганяецца. Дзейнасьць арганізацыяў, якія не прайшлі перарэгістрацыю, ёсьць незаконнай і забараняецца.

Функцыя наданьня акадэмічных званьняў  ёсьць выключнай функцыяй Нацыянальнай акадэміі навукаў Рэспублікі Беларусь. Прысуджэньне навуковых ступеняў і наданьне навуковых званьняў замацавана за Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй.

Кантроль за выкананьнем Указу № 402 ад 19 чэрвеня 2006 года ўскладваецца на Раду Міністраў Рэспублікі Беларусь. Указ № 402 набывае моц з дню яго афіцыйнага апублікаваньня.

Застаецца толькі задацца пытаньнем, наколькі правамоцным ёсьць ужываньне назову “Акадэмія навук” датычна станцыі мэтрапалітэну альбо “Акадэмічная кніга” стасоўна кнігарні?




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!