Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 26.6.2006 | Усе навіны
Адзіны білет | Ганна Жарабцова

14 чэрвеня 2006 года Рада Міністраў сваёй Пастановай № 748 зацьвердзіла Палажэньне аб парадку выдачы адзінага білету, умовах ды тэрмінах карыстаньня ім.

Зацьверджанае Палажэньне аб парадку выдачы адзінага білету, умовах ды тэрмінах карыстаньня ім вызначае парадак выдачы, умовы ды тэрмін карыстаньня адзіным білетам, якія выдаецца дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекаваньня бацькоў; дзецям, якія знаходзяцца ў дзіцячых інтэрнатных установах, дзяржаўных спэцыялізаваных установах для непаўнагадовых, якім неабходна сацыяльная рэабілітацыя ды дапамога, дзіцячых дамох сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадох), апякунскіх ці прыёмных сям’ях альбо дзецям, якія навучаюцца на падрыхтоўчых аддзяленьнях дзяржаўных установаў, што забясьпечваюць атрыманьне сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, ці ў дзяржаўных установах, якія забясьпечваюць атрыманьне прафэсійна-тэхнічнай, сярэдне-спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучаньня.

Кошт дармовага праезду памянёнай катэгорыі асобаў будзе пакрывацца Міністэрству транспарту ды камунікацыяў Рэспублікі Беларусь з сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Такія сродкі будуць прапісвацца асобным артыкулам дзяржаўнага бюджэту ўжо пачынаючы з 2007 года.

Пастанова Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2006 года № 748 набывае моц праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!