Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 18.6.2006 | Усе навіны
Пашырэньне правоў спажыўцоў электраэнэргіі ў Ізраілі | Ганна Жарабцова

Управа па электраэнэргіі Ізраілю пераглядае статут “Хэўрат Хашмаль” ды інструкцыі, якімі рэгулюецца яе дзейнасьць, на карысьць спажыўцоў.

У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам статутам “Хэўрат Хашмаль” не прадугледжваецца аўтаматычнай сплаты кампэнсацыі спажыўцам за парушэньне сваіх забавязальніцтваў кампаніяй. Спажывец можа дабіцца аднаўленьня парушанага права праз зварот ў суд.

Згодна з новымі правіламі “Хэўрат Хашмаль” будзе забавязаная аўтаматычна, т.б. без судовага разьбіральніцтва сплаціць кампэнсацыі спажыўцам, перад якімі яна ня выканала сваіх забавязальніцтваў.

Кампэнсацыі будуць пералічвацца непасрэдна на рахунак спажыўца ці здымацца з рахунку за электраэнэргію ў залежнасьці ад выбару контрагенту. Нясплата кампэнсацыі ў вызначаны заканадаўствам тэрмін будзе карацца тымі ж санкцыямі, якімі караецца спажывец за невыкананьне сваіх забавязальніцтваў.

Штрафы на карысьць спажыўцоў плянуецца ўводзіць паступова. На першым этапе кампэнсацыі будуць спаганяцца за несвоечасовае аказаньне базавых паслугаў. Да базавых паслугаў, напрыклад, належыць адлучэньне да лініі электразабесьпячэньня, выпраўленьне электрасетак, рэагаваньне на скаргі спажыўцоў, выпраўленьне памылак у рахунках спажыўцоў.

На скаргі спажыўцоў “Хэўрат Хашмаль” забавязаны адказаць у пісьмовай форме на працягу трох тыдняў. У выпадку невыкананьня гэтага забявязку заканадаўства уводзіць пеню ў памеры 10% ад сярэдняга дзённага тарыфу на электраэнэргію за кожны дзень пратэрміноўкі.

Заканадаўца і найдалей плянуе павялічыць пералік паслугаў, за непрадстаўленьне ці несвоечасовае прадстаўленьне якіх будуць спаганяцца штрафы.

Акрамя таго, значным плюсам новых правілаў ёсьць іх распаўсюд і на прыватныя кампаніі, выхад на рынак якіх плянуецца ў выніку правядзеньня рэформы.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!