Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 17.6.2006 | Усе навіны
Скасаваньне палёгкаў для народных выбраньнікаў? | Ганна Жарабцова

16 чэрвеня 2006 года дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны зарэгістравалі законапраект “Аб унясеньні зьмяненьняў у Закон Украіны “Аб статусе народнага дэпутата Ўкраіны”, у адпаведнасьці зь якім плянуецца адмена шэрагу палёгкаў для народных выбраньнікаў.

Гэты законапраект прадугледжвае адмену наступных палёгкаў:

  • права на атрыманьне народнымі дэпутатамі жытла для сталага пражываньня, ці грашовай кампэнсацыі на набыцьцё жытла. Разам з тым, дзеля сацыяльных гарантыяў правоў народных дэпутатаў за імі захоўваецца права на атрыманьне службовага жытла;
  • права на дармовы праезд на ўсіх відах чыгуначных, аўтамабільных, паветраных, водных унутраных шляхоў камунікацыі і прыгарадных цягнікох;
  • права на дармовую паркоўку аўтамабіля на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны;
  • права на дармовае атрыманьне санаторна-курортных пуцёвак;
  • права на навучаньне ў навучальных установах за кошт бюджэтных сродкаў.

Як плянуюць ініцыятары законапраекту, распрацаваныя зьмяненьні будуць спрыяць ашчаджаньню бюджэтных сродкаў, якія скіраваныя на забесьпячэньне дзейнасьці Вярхоўнай Рады Ўкраіны.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!