14 чэрвеня 2006 года Ўрад ФРН ухваліў законапраект, які прадугледжвае спрыяньне павелічэньню нараджальнасьці ў краіне. У адпаведнасьці з ухваленым законапраектам бацькам дзяцей, якія нарадзіліся ў Нямеччыне зь 1 студзеня 2007 году, будзе сплачвацца дзяржаўная дапамога ў памеры 67% ад папярэдняга заробку, але ня больш за 1800 эўра ў месяц.
Дзяржаўная дапамога будзе сплачвацца на працягу году пасьля нараджэньня дзіцяці аднаму з бацькоў, які выходзіць ў адпачынак па нагляду за дзіцяці. Маладыя сем’і, у якіх мужчына хоць бы на восем тыдняў возьме такі адпачынак, атрымліваюць дадатковы бонус, а менавіта: дзяржаўная дапамога, прадугледжаная заканадаўствам, такім сем’ям будзе выплачвацца ня год, а чатырнаццаць месяцаў, т.б. дадаткова два месяцы. Акрамя таго, на працягу чатырнаццаці месяцаў дзяржаўную дапамогу будуць атрымліваць асобы, якія адны выхоўваюць дзяцей.
