29 траўня 2006 году на Ленінградзкім вакзале Масквы адбылася прэзэнтацыя электроннага білету, заснаванага ААТ “Расейская чыгунка” у якасьці прыкладу афармленьня чыгуначных праяздных дакумэнтаў празь Інтэрнэт.
Аформіць “электронны білет” пакуль можна толькі на цягнікі маршрутаў кастрычніцкай чыгункі, а са студзеня 2007 года гэтая тэхналёгія будзе ўкараняцца па ўсёй чыгунцы. Акрамя таго, плянуецца, што сыстэма “электроннага білету” будзе пашыраная і на авіяперавозьнікаў.