У якасьці адной з найістотнейшых праблемаў разьвіцьця бізнэсу ў Кіргізіі ўдзельнікі эканамічнага форуму “Убачым перашкоды для бізнэсу” назвалі карупцыю, у тым ліку і ў судовай сыстэме, а таксама недасканаласьць нарматыўна-праўнае базы.
У адпаведнасьці з статыстычнымі дадзенымі, якія былі прыведзеныя на форуме, 90% прадпрымальнікаў, якія маюць свой бізнэс у Кіргізіі, упэўнены ў адсутнасьці бясьпекі сваіх капіталаў і сутыкаліся з фактам умяшаньня і спробамі ціску дзяржаўных чыноўнікаў на бізнэс.
У якасьці аднагоз магчымых выйсьцяў Прэм’ер-міністар Кіргізіі Фэлікс Кулаў прапанаваў запрасіць замежных судзьдзяў дзеля барацьбы з карупцыяй у судовай сыстэме краіны. У якасьці прыкладу Кулаў прывёў Грузію, дзе, паводле ягоных словаў, кіраўніцтва краіны дзеля барацьбы з карупцыяй запрасіла на працу 300 судзьдзяў з Швэцыі.
